Васілёк лугавы
Васілёк лугавы | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Centaurea jacea L. | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
Centaurea pratensis Thuill
| |||||||||||||||||||||||
|
Васілёк лугавы[1] (Centaurea jacea) — від шматгадовых палявых пустазельных травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).
Паходжанне назвы
[правіць | правіць зыходнік]Лацінская назва роду паходзіць ад імя міфічнага істоты кентаўра Хірона, які лічыўся адным з лепшых лекараў. Відавая назва ў перакладзе з лацінскай азначае «сіні», «цёмна-блакітны».
Народныя назвы: валошка, раннік, цвяклоў лясная, васілёк, шапашнік, бабоўнік, мядзвежыя галоўкі[2][3][4].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]

Васілёк лугавы — шматгадовая травяністая расліна з роду васілёк (Centaurea), вышынёй звычайна каля метра.[5]
Прамастаячыя, дужыя, шурпатыя навобмацак пабегі ў верхняй частцы разгалінаваныя, заканчваюцца адзінкавымі кошыкамі. Лісце — падоўжанае, сіваватае ад пуху, якім пакрыта.
Нераскрыты кошык уяўляе сабой жаўтлявы, гладзенькі шарык. Квітнее на працягу ўсяго лета, з чэрвеня да верасня[5], упрыгожваючы лугі і паляны яркімі ружовымі плямамі. Асобныя квітнеючыя расліны могуць сустракацца нават восенню, пасля лістапада.
Колькасць храмасом 2n = 22,44[6]
Марфалагічна вельмі зменлівы від.
Кветкі васілька лугавога ўяўляюць сабой лілова-ружовыя, радзей белыя суквецці-кошыкі, якія змяшчаюцца на канцы сцябла па 1 ці па 2.[5]. У іх два тыпу кветак: краявыя — варонкападобныя, бясполыя (без тычачак і песцікаў). Іх задача — прыцягнуць насякомых-апыляльнікаў да сярэдніх, больш сціплых знешне, трубчастых кветак. У іх ёсць і тычачкі, і песцік. Плод васілька — сямянка з чубком да 3 мм у даўжыню. Цікава ўладкована апыленне ў васількоў. У кожным трубчастым пялёстку пылок сабраны ў камячок ля яго верхняга краю, а зубцы адгіба вянца самкнёныя над ёй, як вечка. Калі насякомае тычыцца кветкі, зубцы адкрываюцца, трубка «скурчваецца», слізгаючы ўніз, і камячок пылка выштурхваецца вонку пад брушка насякомага. Пасля гэтага кветка зноў закрываецца да наступнага штуршка. Звычайна ў кветцы 5-6 «порцый» пылка.
Арэал і біялогія
[правіць | правіць зыходнік]Родныя вобласці яго ўзнікнення — Еўропа і Заходняя Азія, але ён сустракаецца і ў некаторых месцах за межамі гэтага арэалу.[7] На тэрыторыі былога СССР расце ў еўрапейскай частцы, у Крыму і на Каўказе. У Беларусі сустракаецца паўсюдна.[5]
Расце на лугах, лясных узлесках і па абочынах дарог.
Хімічны склад
[правіць | правіць зыходнік]Утрымлівае дубільныя рэчывы, цэнтаўрын (ксантагліказід)[5]
Значэнне і ўжыванне
[правіць | правіць зыходнік]Васількі — добрыя меданосы.[5]
Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне, валодае мачагонным, жоўцегонным, супрацьзапаленчым, абязбольвальным дзеяннем.
Водны настой травы ўжываюць пры вадзянцы, жаўтусе, затрымкі менструацый, настой каранёў — як звязальны сродак пры дыярэях.[5]
З лісця атрымліваюць жоўтую фарбу.[5]
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Васілёк лугавы у Беларусі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 34. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ а б в г д е ё ж Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- ↑ Lucjan Rutkowski: Klucz do oznaczania roślin naczyniowych Polski niżowej. Warszawa: Wyd. Naukowe PWN, 2006. ISBN 83-01-14342-8.
- ↑ Germplasm Resources Information Network (GRIN) Архівавана 6 красавіка 2011.