Васілёк фрыгійскі
Выгляд
| Васілёк фрыгійскі | |||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
Васілёк фрыгійскі[1] (Centaurea phrygia) — від шматгадовых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), які расце ў Еўропе.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая расліна. Сцябло адзіночнае, прамастаячае, рабрыстае, расце ў вышыню да 10-80 см. У ліпені на верхавінах сцёблаў расцвітаюць ружова-пурпуровыя кошыкі, сабраныя ў выглядзе шчытка. Квітненне працяглае, 40-45 дзён, з ліпеня да верасня. У жніўні спее насенне, сямянка даўжынёю 2-3 мм заўсёды з чубком[2]. Уся расліна пакрыта рэдкімі валаскамі[3][4][5][6].
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]Арэал і біялогія
[правіць | правіць зыходнік]Выхадзец з Еўропы, але інтрадуцыраваны ў Паўночнай Амерыцы, таксама пашыраны на Урале і ў Сібіры[3][2]. Сустракаецца на лугах, палянах і ўзлесках[4].
Ахова
[правіць | правіць зыходнік]Уключаны ў Чырвоныя кнігі Ліпецкай вобласці, Цюменскай вобласці, Удмуртыі[6].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 34. — 160 с. — 2 350 экз.
- 1 2 Василёк фригийский (руск.)
- 1 2 Centaurea phrygia (англ.)
- 1 2 Васильки кустовые (руск.)
- ↑ Василек фригийский(недаступная спасылка) (руск.)
- 1 2 Centaurea phrygia Архівавана 4 жніўня 2011. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь / А. И. Киселевский. — Минск: Наука и техника, 1967. — 159 с.