Удмурція
Удмурція | |||||
---|---|---|---|---|---|
удм.: Удмурт Элькун | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | National Anthem of the Udmurt Republic[d] | ||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 11 лістапада 1991 | ||||
Кіраўнік | Q109316612?[1] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | SAMT | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-UD | ||||
Код аўтам. нумароў | 18 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Удмурцкая Рэспубліка (руск.: Удмуртская Республика, удм.: Удмурт Элькун), Удмурція (руск.: Удмуртия) — суб’ект Расійскай Федэрацыі. Плошча — 42,1 тыс. км², што складае 0,25 % агульнай плошчы Расійскай Федэрацыі. Мяжуе на захадзе і поўначы з Кіраўскай вобласцю, на ўсходзе — з Пермскім краем, на поўдні — з Башкартастанам і Татарстанам.
Насельніцтва — 1552,8 тыс. чал. (2005). Шчыльнасць насельніцтва: 36,9 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва: 69,4 %. Нацыянальны склад: рускія — 60,1 %, удмурты — 29,3 %, татары — 6,9 %, іншыя — 3,7 %. Сталіца — Іжэўск. Буйнейшыя гарады: Сарапул, Глазаў, Воткінск.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тэрыторыя рэспублікі — узгорыстая раўніна, паступова зніжацца з поўначы на поўдзень і з усходу на захад; значную частку раздзяляюць даліны рэк і яры. На поўначы — Верхнякамскае ўзвышша (вышыня да 330 м), на захадзе, у басейне р. Кільмезь, — забалочаная нізіна. У паўднёвай частцы Удмурціі невялікія Мажгінскае і Сарапульскае ўзвышша, падзеленыя р. Іж і яе прытокамі. Карысныя выкапні — нафта (радовішча Архангельскае, Чутырска-Кіенгопскае, Мішкінскае і інш.), торф, будматэрыялы (кварцавыя пяскі, гліны, вапнякі і інш.). Удмурція багатая на мінеральныя крыніцы (Варзі-Ятчы, Кізнер).
Клімат умерана кантынентальны. Зіма халодная, лета параўнальна цёплае. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −15,5 °C на поўначы да −14,2 °C на поўдні, ліпеня адпаведна ад 17,5 да 19 °C. Ападкі (400—600 мм у год) па сезонах размяркоўваюцца нераўнамерна; вегетацыйны перыяд доўжыцца з канца красавіка да канца верасня (сума тэмператур 1700—2100 ° С).
Найбуйнейшая рака — Кама (выток знаходзіцца на паўночным усходзе рэспублікі). Астатнія рэкі належаць басейну Камы: Сіва, Іж, Чапца, Кільмезь і інш. На усходзе і паўднёвым усходзе Кама — важная суднаходная артэрыя, якая злучае Удмурцію з Заходнім Уралам, Паволжам і Цэнтрам.
Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы сярэдняй і моцнай ступені ападзоленасці. На поўдні і паўднёвым усходзе — шэрыя лясныя глебы. На ўсходзе, поўдні і поўначы рэспублікі сустракаюцца астраўкі дзярнова-карбанатных глебаў; слабападзолістыя балотныя глебы — пераважна ў заходніх і паўночных раёнах; алювіяльныя — па далінах рэк.
Сімволіка
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Удмурція
- Афіцыйны сайт Архівавана 14 кастрычніка 2018.