Вацлаў Пануцэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вацлаў Пануцэвіч

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн, Шаблон:Вызн2[1] (2-ая пал. 1910/1-ая пал. 1911, в. Малая Альшанка каля Гродна[2]25 жніўня 1991, Чыкага; Псеўданімы: Мікола Волаціч, Volacic Mikola, Volacic M.; крыптанімы: В.П.), беларускі палітычны і рэлігійны дзеяч, гісторык.

Паходзіў з сям'і беларусаў-католікаў. Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Быў выключаны з ліку клерыкаў за беларускую дзейнасць. З 1936 вучыўся на юрыдычным факультэце Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. Удзельнічаў у працы "Акадэміцкага кола сяброў Беларусаведы" (1936-1939). Адзін з арганізатараў "руху маладых адраджэнцаў". З 1935 член БХД. З 1 снежня 1935 года член рэдкалегіі "Студэнцкай Трыбуны", маладзёвага дадатку да "Беларускай Крыніцы". У 1935-1938 гадах быў рэдактарам часопіса "Да 25 сакавіка" (лістапад 1936 - сакавік 1938). З 26 лютага 1936 года сакратар Віленскага аддзелу БІГіК. Пасля расколу БХД у 1936 належаў да "Беларускага фронту" кс. В. Гадлеўскага. Прымаў удзел у выданні газеты "Беларускі фронт". За надрукаваны рэдакцыйны артыкул "Дзяржаўная незалежнасць Беларусі" у № 8 "Беларускага фронта" за 30 жніўня 1938 года быў асуджаны на год турмы ўмоўна.

У верасні 1939, з пачаткам 2-ой сусветнай вайны, мабілізаваны ў 81-ы стралковы полк, які фармаваўся ў Гродне. 22 верасня 1939, пасля заняцця савецкімі войскамі Гродна, трапіў у палон. Быў вызвалены і жыў у Гродне. Паводле Б. Грабінскага, прыкладна ў 1940 да В. Пануцэвіча ў Гродна ад варшаўскіх беларусаў (кс. В. Гадлёўскага, М. Шчорса і інш.) прыбыў сувязны, які адначасова з'яўляўся агентам НКУС, але В. Пануцэвіч «адразу западозрыў, што пасылаюць хлопца бальшавікі, і заявіў у НКУС». Нейкі Пануцэвіч у 1940 годзе выкладаў у гродзенскай школе № 1 беларускую мову і літаратуру. Восенню 1941 В. Пануцэвіч жыў у Гродне па адрасе: вул. Паўночная, 5. З пачаткам нямецкай акупацыі ў кастрычніку 1941 года разам з А. Русаком В. Пануцэвіч ездзіў у Вільню з мэтай наладзіць сувязь з Віленскім БНК. Паводле Я. Малецкага, ягоная кандыдатура разглядалася мясцовымі нямецкімі ўладамі на пасаду бургамістра Гродна. Вёў настаўніцкія курсы пры Гродзенскам БНК. 27 кастрычніка 1941 года разам з Я. Малецкім сустракаўся з гродзенскім епіскапам Антоніем па справе беларусізацыі праваслаўнай царквы і арганізацыі ў Гродне беларускай праваслаўнай семінарыі. У сярэдзіне лістапада 1941 года пераехаў з Гродна ў Баранавічы.

З 1944 у эміграцыі — спачатку ў Германіі, у перасыльных лагерах, дзе займаўся арганізацыяй беларускага скаўтынгу, а пасля 1949 — у ЗША. Жыў у Чыкага. Узначальваў Задзіночанне беларускіх скаўтаў на чужыне. Кіраўнік скаўцкай дружыны "Арлы" ў Чыкага. У 1950 сакратар Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады, з мая 1950 — віцэ-старшыня Беларуска-амерыканскага каталіцкага таварыства. У пач. 1960-х заснаваў выдавецтва "Беларуская выдавецкая сябрына". Выдаваў рэлігійна-гістарычныя часопісы: "Беларуская царква" (выдаваўся кiрылiцай), "Літва" (лацiнкай). Быў жанаты з дачкой Э. Будзькі — Ірэнай.

Пакінуў па сабе значную творчую спадчыну. В. Пануцэвіч апрацоўваў і выдаваў казкі, чытанкі, пераклаў на беларускую мову "Падарожжа Гулівера да волатаў..." Дж. Свіфта[3], напісаў некалькі кніжак пра беларускі скаўтынг. Зрабіў пераклад літургіі св. Іаана Залатавуста (Чыкага, 1958), якім карысталіся ў беларускай грэка-каталіцкай Спаскай царкве ў Чыкага. Асноўныя яго працы — кнігі па гісторыі Беларусі: "Zamojdz і Litva: Roznyja krainy і narody" (Чыкага, 1953-1954), "З гiсторыi Беларусi або Крывiччыны-Лiтвы" (Чыкага, 1965), "Крывіцкая этнаграфічная прастора", "Зь гісторыі вышэйшых школ у Беларусі. 1. Віленская акадэмія", "Пачаткі хрысьціянства на нашых землях", "Плян Агінскага 1811 г.", "Сьв. Афрасіньня Полацкая" ("Бібліятэчка «БГА», ?), "З гісторыі Беларусі альбо Крывіччыны-Літвы", "Вінцэсь Гадлеўскі…" ("Спадчына", 1993), "Літва і Беларусь", "Берасьцейская вунія" ("Бібліятэчка «БГА», ?), "Сьвяты Язафат Кунцэвіч" (Чыкага, 1963; Полацк, "Сафія", 2000), "Паўстаньне 1863 на Беларусі", "Гарадзеншчына ў нацыянальным руху ў 1918-1919 гадах" ("Бацькаўшчына", 1960-я; "Пагоня", 1994), "Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква" ("Бібліятэчка «БГА», ?) і інш. Большасць кніг выйшлі мізернымі накладамі, з'яўляюцца рарытэтамі. Шырока супрацоўнічаў з беларускім эмігранскім перыядычным друкам ("Бацькаўшчына", "Беларус" і інш.). Большасць прац аб'ёмныя і патрабуюць асобнага перавыдання. У серыі "Бібліятэчка «БГА»" плануецца (2002) выдаць "Выбраныя працы" В. Пануцэвіча, у т.л. успамінамі, лісты і фотаздымкі, што датычаць В. Пануцэвіча.

Шаблон:Літ

Зноскі

  1. да 1945
  2. Па іншых звестках у в. Гожа каля Гродна або ў невызначанай вёсцы на Віленшчыне.
  3. Swift, J. Падарожжа Гулівэра да волатаў у краіне Бробзынгнаг. Пераклаў В.П. [Вацлаў Пануцэвіч]. Фленсбург, 1949.

У Сеціве