Велнес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ве́лнес (англ.: Wellness , ад fitness і well-being — «добрае самаадчуванне») — канцэпцыя здаровага ладу жыцця, што грунтуецца на спалучэнні фізічнага і ментальнага здароўя, здаровага харчавання, разумных фізічных нагрузак і адмовы ад шкодных звычак.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Галоўнае заданне велнеса — унікненне і прафілактыка хвароб, а таксама прыкмет старэння, як вонкавых, гэтак і ўнутраных. Велнес — гэта філасофія дабрабыту чалавека ўва ўсіх сферах яго быцця: духоўнай, сацыяльнай і фізічнай. Той, хто жыве згодна з філасофіяй велнеса — удалы, поўны энергіі, аптымістычны і бадзёры незалежна ад веку. Ён надае ўвагу стану свайго цела, прынцыпам здаровага харчавання, умерана ўжывае фізічныя нагрузкі.

Галоўныя прынцыпы філасофіі велнес:

  • рух;
  • разумовая актыўнасць;
  • паслабленне і гармонія;
  • прыгажосць і догляд цела;
  • збалансаванае харчаванне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1959 годзе амерыканскі лекар Хальберт Л. Дан  (англ.) (Halbert Dunn) увёў у практыку панятак «велнес» і першым сфармуляваў галоўныя прынцыпы здаровага ладу жыцця. У 1960-я гады велнес набыў вялікую папулярнасць спачатку ў прафесійных колах, а потым і ў шырокіх колах амерыканскага грамадства дзякуючы шматлікім публікацыям Хальберта Дана, Джона Трэвіса, Дональда Ардэла і Герхарта Хэтлера.

Слова «велнес» увайшло ў беларускую мову нядаўна і сустракаецца ў розных варыянтах напісання (вэлнес, уэлнес, вэлнэс, уэлнэс), аднак напісанне уэлнэс найбольш блізка перадае вымаўленне (ˈwelnəs) гэтага слова.

Велнес і фітнес[правіць | правіць зыходнік]

Велнес залучае ў сябе паняцце фітнеса, бо з'яўляецца словам шырэйшага плана. Пад велнесам разумеюць комплекснае выкарыстанне методык аздараўлення, што ўлучаюць дыеталогію, рэабілітацыйныя праграмы, псіхалагічнае аздараўленне, функцыйны трэнінг, СПА-працэдуры і г.д. Такое спалучэнне ўмеранай фізічнай актыўнасці, расслабляльных працэдур і здаровага харчавання дае аздараўленчы эфект. Услед за гэтым адбываецца і паляпшэнне эмацыйнай раўнавагі.

Велнес-абсталяванне[правіць | правіць зыходнік]

Велнес-абсталяванне дзеляць на дзве групы: прызначанае для актыўных трэнераванняў (тонусныя сталы, вакуумныя трэнажоры, іпатрэнажоры, баланс-платформы, вібраплатформы) і прызначанае для пасіўных працэдур (прэсатэрапія, магнітатэрапія, тэрматэрапія інфрачырвоным выпрамяненнем, масажныя ложкі). Адметныя рысы велнес-абсталявання — комплекснасць, шматфункцыянальнасць, прастата ва ўжыванні і выкарыстанне апошніх навуковых распрацовак. Велнес-абсталяванне дазваляе палепшыць выгляд і агульны стан арганізма без цяжкіх фізічных нагрузак і жорсткіх дыет.

Цытаты[правіць | правіць зыходнік]

" Велнес — гэта грошы, выдаткаваныя на тое, каб пачувацца здаравейшым, нават калі вы не „хворыя“ па звычайных медычных параметрах. Сёння галоўная патрэба большасці людзей не ў грашах, а ў здароўі.
Пол Пілзнер  (англ.), эканаміст і аналітык, эканамічны саветнік прэзідэнта ЗША
"
" Велнес — гэты стан добрага фізічнага і ментальнага здароўя як вынік правільнага харчавання, разумнай фізічнай актыўнасці і карысных звычак.
"

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]