Вельф I

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вельф I
ням.: Welf I
Вельф I
граф у Аргенгау
? — 3 верасня 825
Пераемнік: Конрад I Стары
сеньёр Альтдорфа і Равенсбурга
? — 3 верасня 825
 
Нараджэнне: 778(0778)
  • невядома
Смерць: 3 кастрычніка 825(0825-10-03)
  • невядома
Род: Вельфы
Бацька: Рутард
Маці: Ірменгільда
Жонка: Хелвіга Саксонская
Дзеці: Рудольф I, Конрад I Стары, Юдыт, Эма

Вельф I (ням.: Welf, 7783 верасня 825) — граф у Аргенгау, сеньёр Альтдорфа і Равенсбурга, родапачынальнік дынастыі Старэйшых Вельфаў

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вельф I — першы дакладна вядомы прадстаўнік роду. Дакладнае яго паходжанне не вядома. Паводле сямейнай легенды паходжанне роду выводзілі ад Эдэкона, гунскага або скіфскага правадыра ў часы Атылы (каля 450 года), бацькі Адаакра. Аднак дакладна дрэва роду прасочваецца толькі пачынаючы з Вельфа I, па імі якога род і атрымаў сваю назву. Па адной з версій Вельф быў сынам графа Рутарда (ням.: Ruthard), які набыў уладанні ў раёне Мааса і Мозеля, і Ірменгільды. Па іншай версіі - ён сын графа Ізембарда.

Вельф I меў уладанні ў Баварыі і Швабіі. У 819 годзе яму ўдалося выдаць сваю дачку Юдыт за імператара Людовіка Набожнага, што паслужыла адпраўным пунктам ва ўзвышэнні роду. Пазней яшчэ адна яго дачка, Эма, ажанілася з сынам імператара Людовіка ад першага шлюбу — Людовікам Нямецкім.

Вельф памёр каля 3 верасня 825 года. У тым жа годзе яго ўдава стала абатысай манастыра Шэле каля Парыжа.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Жонка: Хелвіга Саксонская (пам. пасля 833), магчыма дачка саксонскага правадыра Відукінда, абатыса ў Шэле (каля Парыжа) з 825

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]