Перайсці да зместу

Мозель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мозель
ням. Mosel, фр. Moselle, люкс. Musel
Характарыстыка
Даўжыня 544 км
Басейн 28 286 км²
Расход вады 315 м³/с
Вадацёк
Выток Moselle River Source[d]
 • Месцазнаходжанне Вагезы
 • Каардынаты 47°53′22″ пн. ш. 6°53′34″ у. д.HGЯO
Вусце Рэйн
 • Месцазнаходжанне Кобленц
 • Каардынаты 50°21′58″ пн. ш. 7°36′27″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Рэйн → Паўночнае мора

Краіны
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мо́зель[1] (ням.: Mosel, фр.: Moselle, люкс.: Musel) — рака ў Францыі, Люксембургу і Германіі, левы прыток ракі Рэйн.

Даўжыня ракі складае 544 км. Плошча вадазбору 28 286 км². Выток ракі знаходзіцца на паўднёва-заходніх схілах Вагезаў. Большую частку працякае ў Рэйнскіх Сланцавых гарах. Упадае ў Рэйн у Кобленцы, утвараючы так званы Нямецкі Вугал (ням.: Deutsches Eck). Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 315 м³/с. Асноўны прыток — рака Саар (правы). Каналамі Мозель злучаецца з рэкамі Марна і Сона.

На рацэ гарады Нансі і Мец (Францыя), Трыр, Кобленц (Германія).

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.