Гуны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гуны
Малюнак 1880 г.
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Азія, Еўропа
Мова гунскі
Рэлігія політэізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы

Гу́ны (лац.: Hunni, грэч. Ούννοι)  — качавы азіяцкі народ, які склаўся ва 2-4 ст. у Прыўраллі з цюркамоўных хуну, якія прыкачавалі з Цэнтральнай Азіі, і мясцовых уграў і сарматаў.

Распачаты ў 370-я гады масавы рух гунаў на захад даў штуршок т.зв. Вялікаму перасяленню народаў. Заваяваўшы аланаў Паўночнага Каўказа, гуны на чале са сваім правадыром Баламберам перайшлі Дон, разграмілі ў 375 годзе готаў у Паўночным Прычарнамор'і, падпарадкавалі вялікую частку остготаў і прымусілі вестготаў адступіць у Фракію. У 394—395 гады гуны, прайшоўшы праз Каўказ, спустошылі Сірыю і Кападокію, затым, пасяліліся ў Паноніі і рабілі набегі на Усходнюю Рымскую імперыю (Візантыю). У дачыненні да Заходняй Рымскай імперыі да сярэдзіны 5 ст. гуны выступалі саюзнікамі ў барацьбе супраць германскіх плямёнаў. Падпарадкаваўшы шэраг германскіх і іншых плямёнаў, гуны ўзначалілі магутны саюз плямёнаў, які здзейсніў паходы на многія краіны. Найбольшай магутнасці гуны дасягнулі пры Атыле (434—453). Прасоўванне гунаў на захад было спынена іх паражэннем у Галіі на Каталаўнскіх палях (451) ад аб'яднаных сіл рымлян, вестготаў і франкаў. Пасля смерці Атылы (453) яго дзяржава распалася, пачаліся звады, чым скарысталіся гепіды, якія ўзначалілі паўстанне германскіх плямёнаў супраць гунскага панавання. У Паноніі, у бітве на Недаа (455), гуны былі разбітыя і сышлі ў Прычарнамор'е. Спробы гунаў прабіцца на Балканскі паўвостраў у 469 годзе пацярпелі няўдачу. Апошнія згадкі пра гунаў у крыніцах датычаць 6 ст., калі яны ваявалі ў войску ўсходнерымскага палкаводца Нарсеса ў Італіі. Пасля гэтага гуны як народ больш не згадваюцца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Otto J. Maenchen-Helfen. The World of the Huns: Studies in Their History and Culture. = Отто Дж. Маенхен-Гельфен. Мир гуннов. Исследования их истории и культуры / Перевод с англ. В. С. Мирзаянова. — University of California Press, 1973.