Велікамучанік Панцеляймон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Артыкул — пра хрысціянскага святога. Пра імя гл. артыкул Панцеляймон.
Панцеляймон
грэч. Παντελεήμων
Святы Панцеляймон з жыціем, пачатак XIII стагоддзя (адзіная жыційная ікона Святога Панцеляймона візантыйскага часу)
Святы Панцеляймон з жыціем, пачатак XIII стагоддзя (адзіная жыційная ікона Святога Панцеляймона візантыйскага часу)
Свецкае імя Панталеан
Дата нараджэння 275
Месца нараджэння
Дата смерці 305
Месца смерці
Шануецца у Праваслаўнай і
Каталіцкай Цэрквах
У ліку велікамучанік
Дзень памяці у Праваслаўнай царкве 27 ліпеня (9 жніўня), у Каталіцкай царкве27 ліпеня
Атрыбуты скрыначка і лжыца (лыжачка)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Панцеляймон (грэч. Παντελεήμων — усяміласцівы), да хрышчэння Панталеан († 305) — хрысціянскі святы, які шануецца ў ліку велікамучанікаў, і лекар.

Памяць адзначаецца ў Праваслаўных цэрквах 27 ліпеня па юліянскім календары, у Каталіцкай царкве — 27 ліпеня па грыгарыянскі календары.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Нікамедыі ў сям'і знатнага язычніка і атрымаў імя Панталеан. Яго маці Еўвула была хрысціянкай і выхоўвала сына ў сваёй веры, але памерла, калі Панталеан быў у падлеткам. Яго бацька аддаў сына ў язычніцкую школу, а затым даручыў знакамітага лекара Еўфрасіну для навучання Панталеанам лекарскай справе. Неўзабаве пра яго пачуў рымскі імператар Максіміян, які пажадаў бачыць Панталеана пры сваім двары.

Прэсвітар Ермалай, які жыў у Нікамедыі, заўважыў Панцеляймона і пачаў апавядаць яму пра хрысціянства. Паводле жыція, Панталеан паверыў у Ісуса Хрыста пасля таго, як, убачыўшы дзіця, якое памерла ад укусу змяі, ён малітвай да Ісуса Хрыста ўваскрэсіў яго. Пасля гэтага ён прыняў хрышчэнне ад прэсвітара Ермалая і атрымаў імя Панцеляймон.

Стаўшы лекарам-бяссрэбранікам, Панцеляймон пазбавіў многіх іншых лекараў даходаў, і на яго паступіў данос імператару Максіміяну, што Панцеляймон наведвае ў турме хрысціян і лечыць іх імем Хрыста. Імператар выклікаў Панцеляймона і папрасіў абвергнуцьданос. Святы прапанаваў імператару выклікаць аднаго невылечнага хворага і арганізаваць выпрабаванне. Хто вылечыць яго: ён ці язычніцкія жрацы — вера таго і павінна быць сапраўднаю. Паводле жыція, язычніцкія жрацы не змаглі вылечыць хворага, а Панцеляймон сілай малітвы дараваў яму вылячэнне. Пасля гэтага многія паверылі ў Хрыста, а Максіміян разлютаваўся і загадаў катаваць Панцеляймона, а затым кінуць цяжкім каменем у мора. Але Панцеляймон застаўся цэлы, тады яго падверглі новым мукам: павесілі на дрэве, палілі свечкамі, потым ірвалі жалезнымі кіпцюрамі, калесавалі, кідалі ў кіпячае волава, спрабавалі ўтапіць у моры. Дзікія звяры, на якіх ён быў кінуты на разарванне, лізалі яму ногі.

Пасля ўсіх катаванняў Панцеляймона прысудзілі да адсячэння галавы. Яго прывязалі да алейнага дрэва і хацелі адсекчы галаву, але святы стаў маліцца, і меч не прычыніў яму шкоды. Падчас малітвы голас з нябёсаў заклікаў Панцеляймона ў Царства нябеснае і святы папрасіў воінаў выканаць дадзены ім загад. Паводле жыція, калі яму адсеклі галаву, то з раны пацякло замест крыві малако, а масліна пакрылася пладамі. Кінутае ў касцёр цела велікамучаніка не згарэла і было пахавана хрысціянамі.

Глава Панцеляймона захоўваецца ў Панцеляймонавым манастыры на Афоне. У Праваслаўнай царкве Панцеляймон ушаноўваецца як заступнік воінаў (яго язычніцкае імя Панталеан перакладаецца як «леў ва ўсім»), а таксама як лекар, што звязана з яго другім, хрысціянскім, імем Панцеляймон — «усяміласцівы».

Святы Панцеляймон (энкаўстычная ікона, XI стагоддзе)

Іканаграфія[правіць | правіць зыходнік]

На праваслаўных іконах прадстаўлены юнакоў «без барады, кучаравы»[1] у адзенні, традыцыйным для выяў лекараў — сінім хітоне з залатымі нарукаўнікамі, сіняй кашулі з залатым аплеччам і карычневым плашчы, сабраным на грудзі. На левым плячы вузкая белая стужка, падобная да дыяканскага арара. У правай руцэ мучаніцкі крыж, у левай — скрыначка для лекаў, якія па форме нагадваюць цудатворныя рэліквіі.

Пры адлюстраванні пакут Святога Панцеляймона Ермінія Дзіянісія Фурнааграфіёта адзначае, што ён «быў прывязаны да масліны, якая цвіла, і абезгалоўлены. З шыі яго замест крыві цякло малако»[1].

Памятная манета «Велікамучанік і лекар Панцеляймон». Нацыянальны Банк Рэспублікі Беларусь

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Житие Великомученика и целителя Пантелеимона / Киево-Печерская Лавра. — К., 2006.
  • Святой великомученик и целитель Пантелеимон. — М.: Издательство «Благовест», 2010, 240 с. Составитель: А. И. Плюснин.
  • Святой великомученик и целитель Пантелеимон. — Москва: Благовест, 2013. — 10 000 экз. — ISBN 978-5-9968-0293-7.* Житие, страдания и полное описание чудес святого великомученика и целителя Пантелеимона — М.: Трифонов Печенгский монастырь, «Новая книга», «Ковчег», 2001. — 480 с. — ISBN 5-7850-0046-6.
  • Велько А. В. Святой великомученик и целитель Пантелеимон. — Мн.: Издательство Белорусского Экзархата, 2010. — 16 с. — ISBN 978-985-511-251-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]