Памятная манета «Велікамучанік і лекар Панцеляймон»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэверс

«Велікамучанік і лекар Панцеляймон» — беларускія юбілейныя манеты Нацыянальнага банка Беларусі. Залатыя манеты наміналам 50 рублёў уведзены ў абарачэнне 28 лістапада 2008 года, сярэбраныя наміналам 10 рублёў — 30 снежня 2008 года.

Манета ўваходзіць у серыю «Праваслаўныя святыя».

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У распрацоўцы дызайна манеты прынялі ўдзел беларускі дызайнер Святлана Заскевіч (аверс, рэверс) і польскі дызайнер Уршуля Валежак (рэверс). Манеты адчаканена на Манетным двары Польшчы ў Варшаве.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

На аверсе ўверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры па крузе надпіс: ПРАВОСЛАВНЫЕ СВЯТЫЕ, пад ёй на фоне арнаменту — выява макета-рэканструкцыі Спаса-Праабражэнскага храма ў Полацку; злева — намінал: 50 РУБЛЁЎ (на залатой) і 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай); справа — год чаканкі, проба сплаву і фірменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы.

На рэверсе ўверсе па крузе надпіс: ВЕЛИКОМУЧЕНИК И ЦЕЛИТЕЛЬ ПАНТЕЛЕИМОН; у цэнтры на фоне арнаменту, што прымяняецца ў іканаграфіі, з устаўкай (чатыры сінтэтычныя крышталі) — вобраз святога Велікамучаніка і лекара Панцеляймона.

Наміналы[правіць | правіць зыходнік]

Залатая[правіць | правіць зыходнік]

  • проба золата: 900
  • намінал: 50 рублёў
  • маса манеты: 8,00 г
  • маса золата ў чысціні: 7,2 г
  • якасць: «пруф»
  • з устаўкай: чатыры сінтэтычныя крышталі
  • дыяметр: 21,00 мм
  • тыраж: да 11 000 шт.
  • кошт продажу ў НББ — 4 459 300 руб. без футарала

Сярэбраная[правіць | правіць зыходнік]

  • проба срэбра: 925
  • намінал: 10 рублёў
  • маса манеты: 16,81 г
  • маса срэбра ў чысціні: 15,55 г
  • якасць: «пруф»
  • з устаўкай: чатыры сінтэтычныя крышталі
  • дыяметр: 32,00 мм
  • тыраж: да 28 500 шт.
  • кошт продажу ў НББ — 187 100 руб. без футарала

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]