Велікодная кавалькада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Велікодная кавалькада. 2009. Старажытны звычай лужыцкіх сербаў.

Велікодная кавалькада (Язда з крыжом, Крыжэр'е, Остэррайтэн; в.-луж.: Křižerjo, Jutrowne jěchanje, ням.: Osterreiten) — велікодная конная працэсія — старажытны звычай лужыцкіх сербаў, якія жывуць у Саксоніі і Брандэнбурге. Абрад праводзіцца ў каталіцкай Верхняй Лужыцы, у раёне паміж гарадамі Баўтцэн, Хойерсверда і Каменц. З канца 1990-х гадоў традзіцыя аднавілася і ў лютэранскай Ніжняй Лужыцы ў раёне горада Любенаў. Таксама праводзіцца ў Острыцы і ў манастыры Марыенталь.

У ходзе дадзенай рэлігійнай працэсіі мужчыны з харугвамі і іншымі рэлігійнымі атрыбутамі (крыжы, статуі) конна адпраўляюцца ў суседнюю вёску ці некалькі вёсак з весткай аб уваскрасенні Хрыста.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню аб велікодным конным шэсці было згадана ў 1541 годзе. Яно праходзіла між мястэчкам Віціхенаў і вёскай Ральбіц. Сваімі каранямі абрад ідзе ў дахрысціянскі час да старажытнай традыцыі мясцовага сялянскага насельніцтва ранняй вясной аб'язджаць вакол сваіх надзелаў зямлі, здзяйсняючы тым самым рытуал выгнання з палёў злых духаў зімы. Як і шмат якія іншыя абрады, гэты абрад з цягам часу набыў новае значэнне, але і ў пачатку XXI стагоддзя можна назіраць карціну, напрыклад у раёне Остра, калі раніцай, яшчэ да пачатку традыцыйнага коннага шэсця, мясцовыя мужчыны паасобку на конях аб'язджаюць вакол савіх палёў. Адначасова ў дарозе можа знаходзіцца некалькі працэсій. Колькасць удзельнікаў з цягам часу значна вагалась, так у 1974 годзе ў шэсцях прымалі ўдзел 487 вершніка, а да 2007 года іх колькасць была ўжо каля 1700.

Osterreiten2009 05.jpg

Парадак правядзення[правіць | правіць зыходнік]

Osterreiter Nebelschütz.JPG

У велікодную нядзелю перад пачаткам шэсця ў царкве паселішча, у якім збіраюцца вершнікі, праводзіцца багаслужэнне, падчас якога яны атрымліваюць благаславенне, пасля чаго і адпраўляюцца ў дарогу. Мужчыны апранутыя ў чорныя фракі, на галавах цыліндры. Наперадзе працэссіі знаходзяцца вершнікі з харугвамі, статуямі Хрыста і крыжамі. Як правіла арганізуецца сустрэчнае шэсце, пагэтаму адначасова магчыма назіраць некалькі працэсій. Маршруты працэсій, у кожную з каторых можа ўваходзіць да сотні вершнікаў, не павінны перасякацца, паколькі, паводле павер'я, гэта можа прынесці няшчасце.

Па дарозе вершнікі пяюць традыцыйныя велікодныя песні на лужыцкай, зрэдку на нямецкай ці лацінскай мовах. У кожным населенным пункце, які знаходзіцца на шляху, працэсія абавязкова пад'язджае да царквы, а калі яе няма, праязджае праз цэнтральную плошчу паселішча. Пасля прыбыцця ў пункт прызначэння вершнікі атрымліваюць велікодныя пачастункі. Перад ад'ездам працэсіі дамоў у царкве ці на могілках адбываецца багаслужэнне, у звяршенні якога святар благаслаўляе вершнікаў на зваротны шлях.

З 1983 года па завяршэнню велікодных святкаванняў у аўторак у царкве святой Кацярыны ў Ральбіцах адбываецца сучаснае ўрачыстае багаслужэнне ўсіх удзельнікаў коннай працэссіі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Schorch, Marén: «Rituelle und symbolische Inszenierung von Zugehörigkeit. Das sorbische Osterreiten in der Oberlausitz», in: Herbert Willems (Hrsg.): Theatralisierung der Gesellschaft. Band 1: Soziologische Theorie und Zeitdiagnose, Wiesbaden: VS Verlag für Sozialwissenschaften, 2009, S. 331—354. (ням.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]