Венера Медыцэйская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Венера Медычы)
Cleomenes[d]
Венера Медыцэйская. I ст. да н. э.
Матэрыял Мармур
Уфіцы
(інв. 224)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Венера Медыцэйская — вылепленая ў натуральную велічыню ў I стагоддзі да н. э. мармуровая копія згубленага грэчаскага арыгінала, блізкага да Афрадыты Кнідскай. Багіня кахання выяўлена ў мімалётнай паставе спалоху пры з’яўленні з марской вады. Асаблівасць статуі ў тым, што ля ног Венеры адлюстраваны (у якасці дадатковай апоры) дэльфін.

У XVII стагоддзі Венера знаходзілася ў папскім зборы і выклікала захапленні ўсіх госцяў Вечнага горада. У 1677 годзе яе набылі для свайго збору Медычы; з тых часоў яна носіць іх імя і захоўваецца ва Уфіцы.

Пры наступе французаў у 1803 годзе скарб вывезлі для ўкрыцця ў Неапаль; тым не менш яна была перахоплена і да 1815 года ўпрыгожвала сабой Луўр. Лорд Байран прысвяціў яе апісанню пяць строф у «Падарожжах Чайлд-Гаральда». У культавым тэлесерыяле «Твін Пікс» (1990) статуя Венеры — атрыбут тагасветнага Чырвонага Пакоя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]