Твін Пікс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Твін Пікс» (англ.: Twin Peaks) - амерыканскі драматычны тэлесерыял, створаны рэжысёрам Дэвідам Лінчам і сцэнарыстам Маркам Фростам[1][2][3]. Дзея серыяла адбываецца ў выдуманым мястэчку Твін Пікс на паўночным захадзе штата Вашынгтон побач з канадскай мяжой[1][2].

Серыял упершыню выйшаў у эфір у ЗША на канале ABC і трансляваўся з 8 красавіка 1990 да 10 чэрвеня 1991 г. Прэм'ера сабрала ля тэлеэкранаў 8150000 гледачоў[1][4]. Некаторыя серыі былі знятыя Лінчам, дакладней шэсць серый, аднак большасць здымалі запрошаныя рэжысёры. Супрадзюсарам фільма выступіла кампанія Аарона Спелінга, дыстрыбуцыяй займалася кампанія Worldvision Enterprises. Серыял складаецца з 30 серый, разбітых на два сезоны, уключаючы пілотную серыю — 7 серый першага сезона і 22 серыі другога. У 1992 годзе быў зняты прыквэл «Твін Пікс: Агонь, ідзі са мной», які ў амерыканскім пракаце павярнуўся камерцыйным правалам. У 2007 годзе часопіс «Time» уключыў серыял у лік найлепшых ТБ-шоу ўсіх часоў. 21 мая 2017 года пачаўся паказ трэцяга сезона з 18 серый, здымка якога пачалася ўвосень 2015 года і скончылася ў красавіку 2016 года. Усе серыі новага сезона зняў Дэвід Лінч. Сезон пазіцыянаваўся не як серыял, а як падзелены на васямнаццаць частак фільм.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная сюжэтная лінія серыяла ў першых 16 серыях — гісторыя расследавання спецыяльным агентам ФБР Дэйлам Куперам жахлівага забойства старшакласніцы Лоры Палмер ў мястэчку Твін Пікс, што ў штаце Вашынгтон.

Перад гледачамі серыяла адкрываецца жыццё невялікага правінцыйнага мястэчка, населенага дружнымі, наіўнымі і трохі эксцэнтрычнымі людзьмі.

Гісторыя пачынаецца з навіны пра знаходку цела Лоры Палмер, загорнутае ў поліэтылен і выкінутае хвалямі на бераг возера. У ходзе расследавання пад падазрэнне Купера, шэрыфа Трумана і яго памочнікаў трапляюць розныя жыхары Твін Пікс. З часам глядач адкрывае для сябе цёмны і страшны бок жыцця жыхарства, на першы погляд, ціхага і мірнага мястэчка.

Дзея першых двух сезонаў адбываецца ў 1989 годзе, дзе кожная серыя, за рэдкім выключэннем, уяўляе сабой адзін дзень з жыцця мястэчка.

Прыблізны час дзеі трэцяга сезона — праз 25 гадоў па забойстве Лоры Палмер, але ёсць і флэшбэкі (1945 і 1956 гады). У адрозненне ад папярэдніх сезонаў, дзе падзеі разгортваліся ў Твін Пікс, геаграфія падзей трэцяга істотна пашырылася. Сезон пабудаваны на ўяўленнях прп ірэальнасць свету, глядач пастаўлены ва ўмовы сталай неабходнасці самастойна вызначаць сэнс убачанага на экране.

Зноскі