Венерн
Выгляд
| Венерн | |
|---|---|
| шведск.: Vänern | |
| Карта возера Венерн з ваколіцамі | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 44 м |
| Даўжыня | 140 км |
| Шырыня | 80 км |
| Плошча | 5650 км² |
| Аб’ём | 153 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 1 790 км |
| Найбольшая глыбіня | 106 м |
| Сярэдняя глыбіня | 27 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 48 000 км² |
| Выцякаюць | Гёта-Эльв |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Гёталанд |
Венерн (шведск.: Vänern) — возера ў паўднёвай частцы Швецыі ў рэгіёне Гёталанд на тэрыторыі трох правінцый — Дальсланда, Вермланда і Вестэргетланда.
Венерн — найбуйнейшае возера Швецыі і трэцяе па плошчы ў Еўропе пасля Ладажскага і Анежскага азёр. Плошча паверхні 5650 км², аб'ём вады 153 км³, даўжыня каля 140 км, максімальная шырыня каля 80 км, сярэдняя глыбіня 27 м, найбольшая глыбіня 106 м, вышыня над узроўнем мора 44 м. Плошча вадазборнага басейна каля 46,8 тыс. км². Берагі возера пераважна нізкія. Ледастаў на Венерне — са снежня да красавіка, няўстойлівы. На возеры шмат астравоў.
У возера ўпадаюць больш за 30 рэк (буйнейшая з іх Клар-Эльвен) і выцякае Гёта-Эльв.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Венерн (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Венерн
