Вераніка Маджыа
| Вераніка Маджыа | |
|---|---|
| | |
| Імя пры нараджэнні | шведск.: Sandra Karin Veronica Bellemo |
| Род дзейнасці | спявачка, кампазітарка |
| Дата нараджэння | 15 сакавіка 1981[1] (45 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Узнагароды і прэміі | |
| Сайт | veronicamaggio.se (шведск.) |
Вераніка Сандра Карын Маджыа (шведск.: Veronica Sandra Karin Maggio; нар. 15 сакавіка 1981, Упсала, Швецыя) — спявачка шведскага і італьянскага паходжання, уладальніца прэміі Grammisgalan 2006 года ў намінацыі «Дэбют года».
У сакавіку 2006 года Маджыа выпусціла дэбютны сінгл «Dumpa mig»; відэакліп на гэтую песню неўзабаве стаў хітом тыдня на шведскім музычным тэлеканале ZTV. Наступным яе сінглам стаў «Nöjd?». Затым яна падпісала кантракт з Universal Music і летам 2006 года адправілася ў турнэ. У тым жа годзе выйшаў першы студыйны альбом Vatten och bröd, тэксты і музыку да якога былі напісаныя Стэфанам Грэслундам, за выключэннем рэп-куплета ў песні «Vi har, vi har», які прыдумаў Крыстафер Мальмстэн.
26 сакавіка 2008 года Вераніка Маджыа выпусціла другі альбом Och vinnaren är …, які яна сачыніла і запісала сумесна з Оскарам Лінросам. У Швецыі ён атрымаў плацінавы сертыфікат і правёў у нацыянальным хіт-парадзе больш за год, дабраўшыся да сёмай пазіцыі. Сінгл з альбома «Måndagsbarn» меў поспех у Нарвегіі і Даніі.
Яе трэці альбом Satan i gatan, створаны ў супрацоўніцтве з Крысціянам Вальцам і Маркусам Крунегордам, выйшаў 27 красавіка 2011 года. З першым сінглам з яго «Jag kommer» Вераніка Маджыа упершыню дасягнула вяршыні шведскага чарта.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
- Vatten och bröd (2006)
- Och vinnaren är... (2008)
- Satan i gatan (2011)
- Handen i fickan fast jag bryr mig (2013)
- Den första är alltid gratis (2016)
- Fiender är tråkigt (2019)
- Och som vanligt händer det något hemskt (2022)
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1019428724 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.