Вернер Кольмаер
![]() | ||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||
Нарадзіўся |
19 чэрвеня 1924 (98 гадоў) Кайзерслаўтэрн, Веймарская рэспубліка |
|||||||||
Памёр |
26 сакавіка 1974 (49 гадоў) Майнц, ФРГ |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 174 см | |||||||||
Вага | 76 кг | |||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||
|
||||||||||
![]() |
Вернер Кольмаер (ням.: Werner Kohlmeyer; 19 чэрвеня 1924 — 26 сакавіка 1974) — нямецкі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1954 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Быў у складзе нацыянальнай каманды ФРГ, якая выйграла чэмпіянат свету 1954, на гэтым чэмпіянаце выступаў у футболцы пад нумарам 3. Усяго праняў удзел у 22 матчах за зборную Заходняй Германіі. Таксама выступаў за футбольны клуб «Кайзерслаўтэрн», гуляючы за яго з 1941 па 1957 год.
Звычайнай пазіцыяй, якую займаў Кольмаер, з’яўлялася пазіцыя левага абаронцы. Кольмаер стаў шырока вядомы пасля чэмпіянату свету 1954 у футбольным свеце сваімі сэйвамі у крытычных момантах гульні на лініі штрафной, асабліва яскрава гэты талент выявіўся ў гульні супраць зборнай Югаславіі. У той гульні Кольмаер некалькі разоў выратаваў каманду, практычна кладучыся пад удары па варотах зборнай Германіі. У фінальнай гульні чэмпіянату свету 1954 Вернеру Кольмаеру ўдалося эфектыўна стрымаць Золтана Цыбара, важнага гульца зборнай Венгрыі.
Заставаўся ў стартавым складзе каманды да 1957 года. У адной з апошніх гульняў за Германію 1 снежня 1954 года на стадыёне «Уэмблі» ў таварыскай сустрэчы са зборнай Англіі Вернеру супрацьстаяў на полі Стэнлі Мэцьюз, Кольмаер ганарыўся тым фактам, што не дапусціў ніводнага сутыкнення з вядомым сваёй чыстай гульнёй Мэцьюза.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.
- Нарадзіліся 19 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Кайзерслаўтэрне
- Нарадзіліся ў Рэйнланд-Пфальцы
- Памерлі 26 сакавіка
- Памерлі ў 1974 годзе
- Памерлі ў Майнцы
- Памерлі ў Рэйнланд-Пфальцы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Германіі
- Ігракі зборнай Германіі па футболе
- Ігракі ФК Бексбах
- Ігракі ФК Хомбург
- Ігракі ФК Кайзерслаўтэрн
- Чэмпіёны свету па футболе
- Чэмпіянат свету па футболе 1954