Тоні Турэк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Тоні Турэк
Denkmal Toni Turek.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 18 студзеня 1919(1919-01-18)
Дуйсбург, Веймарская рэспубліка
Памёр 11 мая 1984(1984-05-11)
Нойс, ФРГ
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 181 см
Пазіцыя брамнік
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1936 — 1941 Сцяг Трэцяга Рэйха Айнтрахт (Дуйсбург)
1941 — 1943 Сцяг Трэцяга Рэйха Ульм
1943 — 1946 Сцяг Трэцяга РэйхаСцяг акупаванай Германіі Айнтрахт (Дуйсбург)
1946 — 1947 Сцяг акупаванай Германіі Айнтрахт (Франкфурт) 22 (0)
1947 — 1950 Сцяг акупаванай ГерманііСцяг Германіі Ульм 65 (0)
1950 — 1956 Сцяг Германіі Фартуна (Дзюсельдорф) 133 (0)
1956 — 1957 Сцяг Германіі Барусія (Мёнхенгладбах) 4 (0)
Нацыянальная зборная**
1950 — 1954 Сцяг Германіі ФРГ 20 (-27)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Швейцарыя 1954

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Тоні (Антон) Турэк (ням.: Anton Turek; 18 студзеня 1919 — 11 мая 1984) — нямецкі футбаліст, брамнік. Чэмпіён свету 1954 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў гуляць у «Дуйсбургу». Ваяваў у Другой Сусветнай вайне на баку нацыстаў. У 1939 Турэк увайшоў у Польшчу. У 1943 Тоні цудам не загінуў пад Арлом, патрапіў у шпіталь. Пасля выхаду з шпіталя патрапіў на заходні фронт і быў узяты ў палон амерыканскімі войскамі, якія яго адпусцілі.

Пасля вяртання дадому гуляў за «Айнтрахт» і «Фартуну». У 1954 годзе здарылася галоўная падзея ў яго футбольным жыцці — Зеп Хербергер узяў яго на чэмпіянат свету 1954. 35-гадовы Турэк быў асноўным галкіперам зборнай. Ён сыграў амаль усе матчы, а ў фінале адбіў удар Золтана Цыбара, пасля якога каментатар Херберт Цімерман назваў яго «богам футбола».

У 1956 Турэк сыграў свае апошнія матчы за «Барусію» Менхенгладбах і завяршыў кар’еру. Пасля яе працаваў клеркам у банку. У 1973 годзе яго разбіў паралюш ног, з якім Турэк змагаўся 11 гадоў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.