Верхняя Сілезія
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Верхняя Сілезія (чэшск.: Horní Slezsko, ням.: Oberschlesien, польск.: Górny Śląsk, сіл.: Gōrny Ślōnsk, сіл.-ням. Oberschläsing) — гістарычны і геаграфічны рэгіён на паўднёвым усходзе Сілезіі. Пачынаючы з IX стагоддзя тэрыторыя Верхняй Сілезіі па чарзе ўваходзіла ў склад Вялікай Маравіі, герцагства Багемія, Пястаўскай Польшчы[en], ізноў у склад земляў багемскай кароны і Свяшчэннай Рымскай імперыі, а з 1526 года — у склад Габсбургскай манархіі. У 1742 годзе большая частка Верхняй Сілезіі была анексавана Каралеўствам Прусія, а ў 1871 годзе яна ўвайшла ў склад Германскай імперыі. З 1945 года — у складзе Польскай Народнай Рэспублікі.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Лічбавая бібліятэка Сілезіі(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2013. Праверана 11 сакавіка 2013.
- Турыстычны партал Сілезіі(польск.) . Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2013. Праверана 11 сакавіка 2013.