Вестник Минского губернского земства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Вестник Минского губернского земства» — часопіс. Выдаваўся ў 19141915 гг. у Мінску на рускай мове. У 1914 г. выйшла 12 нумароў, у 1915 г. — 8. Адказны рэдактар Б.М. Самойленка. Асвятляў дзейнасць губернскіх і павятовых земстваў, пытанні сельскай гаспадаркі, меліярацыі, лясной справы, эканамічнага жыцця губерні. Змяшчаў хроніку, распараджэнні ўрада і Сената па земскіх справах. Змясціў кароткі агляд дзейнасці Мінскага земства за 3 гады (1914, № 3 — 4), матэрыялы пра 1-ы з’езд земскіх урачоў і прадстаўнікоў земстваў Мінскай губерні (1914, № 10), нарыс «Кароткая характарыстыка Палесся» (1914, № 12).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Самуэль, С.П. «Вестник Минского губернского земства» / С.П.Самуэль // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / БелЭн; Рэдкал.: Б.І.Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. – С. 253. — ISBN 5-85700-142-0.