Перайсці да зместу

Вестник комитета Западного фронта Всероссийского земского союза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Вестник комитета Западного фронта Всероссийского земского союза»
Арыгінальная
назва
руск.: Вестник комитета Западного фронта Всероссийского земского союза
Тып штодзённая газета[d]
Заснавана 1916
Спыненне публікацый 10 (23) студзеня 1918
Мова руская
Галоўны офіс

«Вестник комитета Западного фронта Всероссийского земского союза» — штодзённая газета. Выдавалася з 1916 да 10(23) студзеня 1918 гг. у Мінску на рускай мове. Распаўсюджвалася сярод служачых мясцовых органаў Усерасійскага земскага саюза. Узнімала праблемы забеспячэння франтавікоў харчаваннем, прадметамі штодзённага ўжытку, медыцынскай дапамогай. Рэдакцыя выступала за беспартыйнасць у працы па абслугоўванні фронту, процістаяла спробам ператварыць газету ў інструмент палітычнай барацьбы (артыкул «Ці патрэбна палітыка Земсаюзу ў бягучы момант», 1917, 28 кастрычніка). У сувязі з рэарганізацыяй камітэта Земсаюза пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. газеты з 17(30) лістапада 1917 г. называлася «Известия комитета объединенных работников Земсоюза и Западногоо фронта», з 19 снежня 1917 г. — «Известия комитета объединенных работников и временного управления Земсоюза Западного фронта». У апошні склад рэдкалегіі ўваходзілі Я. Бейлін, Штэнберг, Толаў. Выданне спынена ў сувязі са скасаваннем камітэта Земсаюзу.

  • Сяменчык, М.Я. «Вестник Комитета Западного фронта Всероссийского земского союза» / М.Я.Сяменчык // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / БелЭн; Рэдкал.: Б.І.Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. – С. 253. — ISBN 5-85700-142-0.