Вестэрален

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краявід Вестэралена

Вестэрален (нарв.: Vesterålen) — група астравоў у Нарвежскім моры, ля паўночна-заходняга ўзбярэжжа Скандынаўскага паўвострава, паблізу Лафатэнскіх астравоў. Належыць Нарвегіі. Складаецца з 3 буйных (Анёя, Лангёя, Хадселёя) і мноства дробных астравоў. Агульная плошча 2,4 тыс. км², насельніцтва 30,648 чал. (2004). Астравы скалістыя, вышынёй да 600-700 м. Добра акрэслена берагавая раўніна (странфлат). Клімат умераны марскі. Сярэдняя тэмпература студзеня каля 0 °С, ліпеня каля 12 °С, ападкаў да 2000 мм у год. Тарфянікі, лугі, месцамі бярозавыя нізкалессі. Насельніцтва занята пераважна ў марскім рыбалоўстве.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]