Водазабеспячэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прынцыповая схема водазабеспячэння: 1 — крыніца водазабеспячэння, 2 — водапрымальнае збудаванне, 3 — помпавая станцыя I пад'ёму, 4 — ачышчальныя збудаванні, 5 — рэзервуар чыстай вады, 6 — помпавая станцыя II пад'ёму, 7 — вадаводы, 8 — воданапорная вежа, 9 — водаразмеркавальная сетка

Водазабеспячэ́нне — сукупнасць мерапрыемстваў па забеспячэнні вадой населеных пунктаў, прамысловасці, транспарту і інш. праз сістэму гідратэхнічных збудаванняў. Для водазабеспячэння выкарыстоўваюць паверхневыя воды і прэсныя падземныя воды. Падзяляецца на камунальнае і вытворчае. Найбольшыя спажыўцы вады — прадпрыемствы металургічнай, хімічнай, нафтаперапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, ЦЭЦ (падача вады на арашэнне адносіцца да воднай гаспадаркі, на ГЭС — да гідраэнергетыкі). Сістэма водазабеспячэння ўключае ачышчальныя і водазаборныя збудаванні, помпавыя станцыі, вадаводы, водаправодную сетку і інш., бывае гаспадарча-пітнога, вытворчага, проціпажарнага і аб’яднанага прызначэння. Сучасныя сістэмы цэнтралізаваныя: кожная забяспечвае вадой вялікую групу спажыўцоў. Якасць вады для водазабеспячэння кантралюе санітарны нагляд праз санэпідэмстанцыі. Для захавання неабходнай якасці пітной вады ствараюцца водаахоўныя зоны, зберагаюцца водаахоўныя лясы, ажыццяўляюцца іншыя мерапрыемствы па ахове прыроды.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]