Водаправодная вада
Водаправодная вада (праточная вада, вада з гарадскога водаправода, гарадскога водазабеспячэння) — вада, якая паступае для спажывання з крана, дастаўляецца ў дамы камунальным прадпрыемствам па водазабеспячэнні. Стала даступна ў гарадах развітага свету на працягу апошняй чвэрці XIX стагоддзя, і агульную распаўсюджанасць атрымала ў сярэдзіне XX стагоддзя. Як правіла, гэта вада з рачных водазабораў.
Тыпы водаправоднай вады
[правіць | правіць зыходнік]Значная частка сістэм водазабеспячэння пастаўляе ў дамы некалькі тыпаў водаправоднай вады:
- пітную ваду;
- непітную ваду «для гаспадарчых патрэб»;
- гарачую ваду;
- непітную ваду для палівання.
У Японіі мае месца практыка перавыкарыстоўвання сцёку пітнай вады ў смыўных бачках.
Ачыстка
[правіць | правіць зыходнік]Падрыхтоўка вады для пітва ўключае некалькі стадый:
- механічнае фільтраванне;
- адстойванне (часам з папярэднім каагуляваннем);
- фільтраванне праз пласт пяску;
- аэрацыю;
- стэрылізацыю.
Водаправодная вада чысціцца ад шкодных рэчываў. Часта ўтрымоўвае раствораныя солі кальцыя, магнію, жалеза і іншых элементаў (так званая «цвёрдая вада»), з-за чаго з’яўляецца больш складанай у выкарыстанні, у тым ліку для мыцця адзежы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Нататкі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Encyclopedia of Food and Culture / Solomon H. Katz. — Thomson Gale , 2003. — Т. VOLUME 3: Obesity to Zoroastrianism. — P. 510-521. — ISBN 0-684-80568-5.
- C. P. Weisel and W. K. Jo. Ingestion, inhalation, and dermal exposures to chloroform and trichloroethene from tap water. // Environ Health Perspect. — 1996. — Vol. 104. — № 1. — P. 48–51.
- Thomas E. McKone. Human exposure to volatile organic compounds in household tap water: the indoor inhalation pathway // Environ. Sci. Technol.. — 1987. — Т. 21. — № 12. — P. 1194–1201. — DOI:10.1021/es00165a006
- Thomas C. Erdmann et al. Tap Water Burn Prevention: The Effect of Legislation // Pediatrics. — 1991. — Vol. 88. — № 3. — P. 572—577.
- Wan K. Jo, Clifford P. Weisel, Paul J. Lioy. Routes of Chloroform Exposure and Body Burden from Showering with Chlorinated Tap Water // Risk Analysis. — 2006. — Vol. 10. — № 4. — P. 575–580. — DOI:10.1111/j.1539-6924.1990.tb00541.x
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Водны Інфармацыйны Цэнтр (англ.)
- Водаправодная вадаАрхівавана 4 лютага 2012.