В’едма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера В'едма)
В’едма
ісп.: Lago Viedma
Касмічны здымак, кастрычнік 1994 года
Касмічны здымак, кастрычнік 1994 года
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 250 м
Даўжыня 80 км
Шырыня 15 км
Плошча каля 1088 км²
Басейн
Выцякаюць Рыа-Санта-Крус
Размяшчэнне
Краіна  Аргенціна
Рэгіён Правінцыя Санта-Крус
В’едма (Аргенціна)
В’едма
В’едма
В’едма (Чылі)
В’едма
В’едма
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

В’едма (ісп. Viedma) — ледавіковае возера, размешчана ў паўднёвай Патагоніі каля мяжы Аргенціны і Чылі. Сілкуецца ў асноўным праз ледавік В’едма, адгалінаванне якога знаходзіцца на заходнім беразе возера і мае шырыню 5 км. Перавага карычневых колераў і адсутнасць зеляніны тлумачыцца працэсам прамывання стромкіх схілаў далін лёдам леднікоў.

З возера В’едма выцякае рака Ла-Леона, якая ўпадае ў возера Архенціна і цячэ далей да Атлантычнага акіяна пад назвай Рыа-Санта-Крус.

Хоць вялікая частка возера знаходзіцца на тэрыторыі Аргенціны, яго заходні бераг даходзіць да Паўднёвага Патагонскага ледзянога поля, дзе становішча мяжы з Чылі застаецца нявызначаным. Возера В’едма ўваходзіць у склад нацыянальнага парку Лос-Гласьярэс. На паўночны захад ад возера знаходзіцца вядомы сярод альпіністаў пік Фіцрой (3375 м).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]