Гародна (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Гародна)
Jump to navigation Jump to search
Гародна
Каардынаты: 55°08′57,84″ пн. ш. 28°23′09,95″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Даўжыня 0,98 км
Шырыня 0,2 км
Плошча 0,17 км²
Аб'ём 0,00146 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,79 км
Найбольшая глыбіня 22,9 м
Салёнасць 0,305 ‰
Празрыстасць 2 м
Плошча вадазбору 28,8 км²
Гародна (Беларусь)
Гародна
Гародна
Гародна (Віцебская вобласць)
Гародна
Гародна

Гародна — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы захад ад Ушачаў, каля вёскі Белюкоўшчына.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Альзініца. Плошча Гародны складае 0,17 км². Найбольшая глыбіня возера — 22,9 м. Даўжыня возера — 0,98 км, найбольшая шырыня — 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,79 км. Аб'ём вады ў возеры складае 1,46 млн м³, плошча вадазбору возера — 28,8 км².

Падводная частка катлавіны мае карытападобную форму. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 30—40 м, знаходзяцца пад лесам і хмызняком. Берагі возера зліваюцца з схіламі. Мелкаводдзе вузкае і стромкае, займае каля 6% плошчы.

Дно вадаёма да глыбіні 6—7 м пясчаная, на большых глыбінях высланае глеем.

Надводная расліннасць возера ўтварае перарывістую паласу шырынёй да 5 м. Падводная расліннасць пашыраная да глыбіні 3,5 м. Зарастае прыкладна 18% плошчы дна возера.
Возера Гародна праточнае. Упадаюць 3 ручаі, выцякае ручай у возера Вітава.

Ля возера знаходзіцца вёска Белюкоўшчына.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі. — Мн.:БелЭн, 1994.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.