Ручай
Jump to navigation
Jump to search
Ручай — невялікі вадацёк, звычайна шырынёй ад некалькіх дзесяткаў сантыметраў да некалькіх метраў. Звычайна даўжыня ручая не перавышае некалькі кіламетраў, а глыбіня рэдка перавышае 1,5 метра. Скорасць ручаёў як правіла досыць вялікая (некалькі метраў у секунду).
Ручаі ўтвараюцца ад сцёку дажджавых, талых вод або пры выхадзе на паверхню падземных вод. Ручаі часцей за ўсё ўпадаюць у рэкі ці азёры.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ручай
- Вадацёк
- Рака