Дубок (возера, Пастаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Дубок, Пастаўскі раён)
Дубок
Морфаметрыя
Даўжыня 0,34 км
Шырыня 0,2 км
Плошча 0,05 км²
Даўжыня берагавой лініі 0,87 км
Найбольшая глыбіня 6,5 м
Сярэдняя глыбіня 3,2 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Дубок (Беларусь)
Дубок
Дубок
Дубок (Віцебская вобласць)
Дубок
Дубок
Map

Дубок[1] — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 3 км на поўнач ад горада Паставы, за 2,1 км на паўночны ўсход ад вёскі Заброддзе, у басейне ракі Мядзелка.

Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,34 (0,35[1]) км, найбольшая шырыня 0,2 км. Найбольшая глыбіня 6,5 м, сярэдняя — 3,2 м. Даўжыня берагавой лініі 0,87 (0,82[1])км. Аб’ём вады ў возеры 0,16 млн м³.

Размешчана сярод ляснога масіву Пастаўская Дача. Схілы вышынёй да 3 м, на поўдні і захадзе разараныя.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дубо́к // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 157. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. Поставы: план. Воропаево: план. Лынтупы: план / Ред. В. А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2007. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]