Перайсці да зместу

Званкова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Званкова)
Званкова
Морфаметрыя
Даўжыня 0,37 км
Шырыня 0,25 км
Плошча 0,067 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,46 км
Найбольшая глыбіня 5,4 м
Сярэдняя глыбіня 2,6 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Званкова (Беларусь)
Званкова
Званкова
Званкова (Віцебская вобласць)
Званкова
Званкова
Map

Званко́вавозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 26 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, на паўночна-заходняй ускраіне вёскі Бярозна, у басейне ракі Аўсянка.

Плошча паверхні 0,067 км². Даўжыня 0,37 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Найбольшая глыбіня 5,4 м, сярэдняя — 2,6 м. Даўжыня берагавой лініі 1,46 км. Аб’ём вады ў возеры 0,17 млн м³.

Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м (на захадзе невыразныя), разараныя, на захадзе пад лесам. На захадзе выцякае ручай у раку Аўсянка.

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.