Канторскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Канторскае)
Канторскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 130,2 м
Даўжыня 0,52 км
Шырыня 0,28 км
Плошча 0,1 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,26 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Канторскае (Беларусь)
Канторскае
Канторскае
Канторскае (Віцебская вобласць)
Канторскае
Канторскае
Map

Канторскаевозера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1 км на паўночны захад ад вёскі Горкі, у басейне ракі Дрыса.

Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня 0,52 км, найбольшая шырыня 0,28 км. Даўжыня берагавой лініі 1,26 км.

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, спадзістыя, параслі лесам. Злучана ручаямі з возерам Сярэдняе і (на поўдні) ракой Дрыса.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]