Лесава (возера)
Лесава | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 136,4[1] м |
Даўжыня | 2,38 км |
Шырыня | 0,81 км |
Плошча | 0,91 км² |
Аб’ём | 0,00172 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 7,26 км |
Найбольшая глыбіня | 4,9 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 120 км² |
Упадаюць | рака Быстрыца |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Лесава — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нача, за 28 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, каля вёскі Лесава.
Плошча паверхні возера 0,91 км² (0,86[2]). Даўжыня 2,38 км, найбольшая шырыня 0,81 км. Даўжыня берагавой лініі 7,26 км. Найбольшая глыбіня 4,9 м. Аб’ём вады ў возеры 1,72 млн м³. Плошча вадазбору 120 км².
Катлавіна Лесава выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень і складаецца з двух плёсаў.
Схілы катлавіны маюць вышыню ад 4—5 (на паўночным усходзе) да 10—29 м. Паўднёва-ўсходнія схілы стромкія. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія і парослыя хмызняком. Дно возера да глыбіні 1 м пясчанае і ілістае, на большых глыбінях высланае сапрапелем. На возеры ёсць востраў плошчай 0,06 км². Возера зарастае да глыбіні 2—2,6 м.
У паўночнай частцы Лесава злучаецца пратокай з возерам Забеліна. У паўднёвай частцы ўпадае рака Быстрыца і злучае Лесава з возерам Нявіда.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)