Нача (прыток Заходняй Дзвіны)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
На́ча
Выток возера Арэхаўна
55°21′41″ пн. ш. 28°23′18″ у. д.HGЯO
Вышыня вытоку 136 м
Вусце Заходняя Дзвіна
55°32′33″ пн. ш. 28°22′33″ у. д.HGЯO
Даўжыня 43 км
Расход вады 2,8 м³/с
Вадазбор 424 км²
Краіна Беларусь
Нача (прыток Заходняй Дзвіны) (Віцебская вобласць)
Выток
Выток
Вусце
Вусце
Нача (прыток Заходняй Дзвіны) (Віцебская вобласць)

На́ча, На́чкарака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Заходняя Дзвіна.

Даўжыня Начы каля 43 км. Бярэ пачатак у возеры Арэхаўна каля вёскі Арэхаўна, цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша. Плошча вадазбору 424 км². Вадазбор дробнаўзгорысты. Даліна Начы на большай частцы трапецападобная шырынёй 200—300 м. Пойма перарывістая, адсутнічае ў сярэдняй і ніжняга цячэння. Рэчышча ўмерана звілістае, ў вярхоўі — каналізаванае. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Берагі стромкія, складзены з суглінкаў і супесяў.

Рака выкарыстоўваецца ў якасці прыёмніка меліярацыйных сістэм. Асноўныя прытокі: Гародзенка, Бедрыца, Валынка. Азёрнасць вадазбору каля 3 %. У басейне Начы азёры Белае, Бабына, Бабынічы, Сушына, Жураўна, Арэхаўна, Нявіда, Каравайна, Лесава, Лунічна, Людвішча, Саланец, Сердава, Доўгае, Забеліна, Ашуркава, Селігоры і інш.

Уздоўж ракі вёскі Арэхаўна, Нача, Карсюкі, Астроўшчына, Палюдавічы і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  • Казлова Н. М. Нача. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Гл. ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]