Мурожніцкае
Appearance
(Пасля перасылкі з Возера Мурожніцкае)
Мурожніцкае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 136 м[1] |
Даўжыня | 1,4 км |
Шырыня | 0,26 км |
Плошча | 0,26 км² |
Аб’ём | 0,00047 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,6 км |
Найбольшая глыбіня | 3,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 38,9 км² |
Упадаюць | Мурожніца, каналы |
Выцякаюць | Язвінка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Муро́жніцкае, Мурожніца — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 10 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Язвіна.
Плошча паверхні возера 0,26 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Даўжыня берагавой лініі 3,6 км. Найбольшая глыбіня 3,5 м. Аб’ём вады 0,47 млн. м³. Плошча вадазбору 38,9 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Вышыня схілаў катлавіны 6—10 м. Берагі нізкія, пясчаныя і забалочаныя. Дно возера да глыбіні 0,8 м пясчанае, на большых глыбінях ілістае. У возера ўпадае рака Мурожніца, выцякае рака Язвінка.
За 0,65 км на поўдзень ад возера знаходзіцца геалагічны помнік рэспубліканскага значэння Марозаўскі валун.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Мурожніцкае возера Архівавана 20 жніўня 2013.
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.