Строкты (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Строкты)
Строкты
Морфаметрыя
Даўжыня 0,3 км
Шырыня 0,13 км
Плошча 0,028 км²
Даўжыня берагавой лініі 0,75 км
Найбольшая глыбіня 5,9 м
Сярэдняя глыбіня 3,23 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Строкты (Беларусь)
Строкты
Строкты
Строкты (Віцебская вобласць)
Строкты
Строкты
Map

Строктывозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 5 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Строкты, у басейне ракі Альзініца.

Плошча паверхні 0,028 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,13 км. Найбольшая глыбіня 5,9 м, сярэдняя — 3,23 м. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км. Аб’ём вады ў возеры 0,09 млн м³.

Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м (на поўначы і поўдні невыразныя), часткова пад сельгасугоддзямі. Вакол возера (акрамя захаду) забалочаная пойма шырынёй 50—100 м. На поўдні ўпадае ручай з возера без назвы, на поўначы выцякае ручай у раку Альзініца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]