Эдвард (возера)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Возера Эдвард)
| Эдуард | |
|---|---|
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 912 м |
| Даўжыня | 77 км |
| Шырыня | 40 км |
| Плошча | 2325 км² |
| Аб’ём | 39,5 км³ |
| Найбольшая глыбіня | 112 м |
| Сярэдняя глыбіня | 17 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 12096 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна | |
Эдуард — возера ў Цэнтральнай Афрыцы, на мяжы паміж Угандай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, у некалькіх кіламетрах на поўдзень ад экватара. Самае маленькае з Вялікіх азёр Афрыкі. Названа ў гонар Эдуарда VII, старэйшага сына каралевы Вікторыі, у гонар якой, у сваю чаргу, названа іншае вялікае возера Афрыкі — Вікторыя. Назву возеру даў Генры Мортан Стэнлі, які наведаў возера ў 1888 годзе. Пазней возера было пераназвана ў Ідзі-Амін у гонар дыктатара Уганды Ідзі Аміна, аднак сёння возера зноў носіць сваё былое імя.
З возера выцякае рака Семлікі.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
