Ківу
Ківу | |
---|---|
англ.: Lake Kivu, фр.: Lac Kivu, руанда: Ikiyaga cya Kivu | |
![]() возера ў Букаву | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 1 463 м |
Даўжыня | 89 км |
Шырыня | 48 км |
Плошча | 2700 км² |
Аб’ём | 500 км³ |
Найбольшая глыбіня | 480 м |
Сярэдняя глыбіня | 240 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 7000 км² |
Выцякаюць | Рузізі |
Размяшчэнне | |
Размяшчэнне | мяжа Руанды і ДР Конга |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Кі́́ву — возера ў Цэнтральнай Афрыцы, на мяжы паміж Руандай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга ў Вялікай рыфтавай даліне, адно з Вялікіх Афрыканскіх азёр.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча паверхні возера роўная прыкладна 2700 км². Зрэз вады знаходзіцца на адзнацы 1460 метраў над узроўнем мора. Азёрная катлавіна размешчана ў рыфтавай даліне, якая паступова пашыраецца. Утварылася ў выніку запруджвання лававымі патокамі старажытнай рачной сістэмы[1]. Найбольшая глыбіня возера складае 480 (496[2]) метраў (16 месца па глыбіні ў свеце). Берагі стромкія, моцна парэзаныя[1]. Возера акружана гарамі. Ківу мае сцёк праз раку Рузізі, якая цячэ ў паўднёвым кірунку і ўпадае ў возера Танганьіка. На паўднёвым беразе возера знаходзіцца горад і порт Букаву[3].
Найбуйнейшы азёрны востраў Іджві займае плошчу 340 км².
Зноскі
- ↑ а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 208. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 657. — 672 с. с илл.
- ↑ Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 372. — 672 с. с илл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 657. — 672 с. с илл. (руск.)
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 208. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ківу