Перайсці да зместу

Войдат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Войдат Кейстутавіч)
Войдат
Бюст у музейнай экспазіцыі Каўнаскага замка, Войдат ва ўяўленні сучаснага мастака.
Бюст у музейнай экспазіцыі Каўнаскага замка, Войдат ва ўяўленні сучаснага мастака.
Нараджэнне XIV стагоддзе
Смерць 1400-я ці не раней за 1362
Род Гедзімінавічы
Бацька Кейстут[1]
Маці Бірута
Дзеці Конрад Войдатавіч[d] і Юрый Талочка[d][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Войдат (XIV ст. — пасля 1401) — сын Кейстута. Верагоднымі крыніцамі ўпамінаецца толькі двойчы[3].

Паводле хронікі Віганда з Марбурга, Войдат камандаваў залогай будаванага Ковенскага замка падчас трохтыднёвай аблогі крыжаносцамі ў красавіку 1362 года. Пасля ўпартай абароны, замак быў захоплены і зруйнаваны. Войдат з 36 воямі спрабаваў прабіцца, але трапіў у палон[3]. Здабыццё замка было буйнейшай перамогай Тэўтонскага Ордэна над Літвой у XIV ст.

Паводле дакумента выданага Вітаўтам у 1401 годзе, Войдат, на роўных правах з братам Таўцівілам, трымаў Наваградскае княства[4]. Далейшы лёс Войдата невядомы.

Праз абмежаванасць крыніц, Войдата часам блытаюць з Вайдутам (Waydutte), сынам Бутаўта і ўнукам Кейстута[3]. Стывен Роўвел лічыць Бутаўта і Войдата адной асобай, а рознасць імёнаў тлумачыць праз дыялекты літоўскай мовы[5]. Блытаніны дадае «Хроніка Быхаўца», няпэўны летапіс XVI ст., які паведамляе пра смерць Войдата маладым.

Зноскі

  1. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 160.
  2. Tęgowski J. Pierwsze pokolenia GiedyminowiczówПознань, Уроцлаў: 1999. — 319 с. — ISBN 83-913563-1-0
  3. а б в Sužiedėlis S. Vaidotas… P. 21.
  4. Spečiūnas V. Vaidotas… P. 76.
  5. Rowell S. C. Lithuania Ascending: A Pagan Empire…
  • Sužiedėlis S. Vaidotas // Encyclopedia Lituanica. — Vol. VI. — Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius, 1970—1978. — P. 21.
  • Spečiūnas V. Vaidotas // Lietuvos valdovai (XIII—XVIII a.): enciklopedinis žinynas. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. — ISBN 5-420-01535-8. — P. 76.
  • Rowell S. C. Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345 // Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. — Cambridge University Press. xxxiii. 1994. — ISBN 978-0-521-45011-9.