Ковенскі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замак
Ковенскі замак
Kauno pilis
Панарама Каўнаскага замка пасля рэканструкцыі
Панарама Каўнаскага замка пасля рэканструкцыі
54°53′56″ пн. ш. 23°53′06″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Горад Каўнас
Дата пабудовы сярэдзіна XIII стагоддзя
Статус Адкрыты для наведвання
Матэрыял цэгла
Сайт kaunopilis.lt/vidinis_en…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ковенскі замак, або Каўнаскі замак (літ.: Kauno pilis) — сярэдневяковы замак у літоўскім горадзе Каўнасе. Пабудаваны ў стратэгічна важным месцы — зліцці рэк Нёмана і Нярыса як апорны пункт у абароне супраць Тэўтонскага ордэна. У наш час захавалася каля траціны замка з дзвюма вежамі. Сёння ў замку размешчаны невялікі музей.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Каўнаскі замак у XIX стагоддзі. Малюнак Напалеона Орды

Паводле даных археалагічных даследаванняў яго будаўніцтва адносіцца да сярэдзіны XIV стагоддзя. Упершыню згадваецца ў «Новай прускай хроніцы» Віганда фон Марбурга пад 1361 годам у сувязі з разведвальнай экспедыцыяй крыжакоў. У наступным годзе Тэўтонскі ордэн аблажыў замак і пасля зацятай барацьбы ўзяў яго і разбурыў. Напачатку XV стагоддзя замак быў адбудаваны Вітаўтам. У сярэдзіне XVI стагоддзя ў круглай вежы замка быў збудаваны бастыён. У першай палове XVII стагоддзя Нярыс падмыў паўночную сцяну замка: у 1611 годзе абвалілася адна вежа, а ў 30-я гады XVII стагоддзя была змыта паўночная частка замка.

Каўнаскі замак да рэканструкцыі

З 1950-х праводзіцца даследаванне і кансервацыя рэшткаў замка. Быў адноўлены дах і ў круглай вежы замка пачаў дзейнічаць цэнтр турыстычнай інфармацыі. У 2010 годзе пачалася рэканструкцыя замка, была адноўлена верхняя частка вежы і зроблены новы конусападобны дах У верхняй частцы вежы і каронай.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Каўнаскі замак пасля рэканструкцыі

Kaunas Castle 04.JPG Каўнаскі замак зведаў 3 этапы рэвалюцыі: першапачаткова ён уяўляў сабой наўпрост квадрат абведзены праслам мураванай сцяны, на ўзор крыжацкіх лагэрбургаў. Галоўны мур па перыметры абкружаў дадатковы больш нізкі мур-цвінгер.

Музейная экпазіцыя ў замку

Пры Вітаўце замак быў значна мадэрнізаваны: падвышаны сцены, па вуглах замкавай сцяны былі ўзведзены па чарзе цыліндрычныя і квадратныя фланкіруючыя вежы. Замак быў пераўтвораны ў дасканалую кастэль.

Апошнім этапам стала будаўніцтва паўкруглага артылерыйскага бастыёна вакол адной з вежаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]