Вольга Аляксееўна Зайцава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вольга Зайцава, 2010 год

Вольга Аляксееўна Зайцава (нар. 16 мая 1978, Масква)[1] — расійская біятланістка. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў эстафеце (2006, 2010), трохразовая чэмпіёнка свету, заслужаны майстар спорту Расіі, член зборнай Расіі з 2001 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вольга Зайцава нарадзілася ў Маскве 16 мая 1978 года. Бацька Вольгі — лётчык грамадзянскай авіяцыі Аляксей Мікалаевіч Зайцаў, маці — выхавальніца дзіцячага сада Аляксандра Дзмітрыеўна Зайцава.[2] Спачатку Вольга займалася лыжамі, потым пайшла займацца ў лыжную секцыю ўслед за сваімі старэйшымі сёстрамі.[2] З 1991 года займалася ў маскоўскай СДЮШАР № 43 пад кіраўніцтвам С. В. Несцеравай, а пасля ў Чукедавай.[2]

У біятлон Вольга трапіла шмат у чым выпадкова.[2] У школьнай камандзе не хапала біятланістак для спаборніцтваў, і трэнер школьнай біятлоннай каманды прапанаваў Вользе паспрабаваць свае сілы.[2] Юная спартсменка за пару тыдняў навучылася асновам стральбы і выступіла на спаборніцтвах — спачатку ў Краснагорску, а затым і на Усерасійскай зімовай спартакіядзе ў Пермі.[2] У 1994 годзе Вольга цалкам пераходзіць у біятлон.[2]

У 1993 годзе пасля 8-га класа Зайцава паступае ў Маскоўскі каледж прафесійнай адукацыі і спорту. У перыяд з 1992 па 1994 гадоў Вольга выязджае на спаборніцтвы па біятлоне, якія праводзяцца ў Расіі разам з Чукедаввй і В. Н. Ізотавым.

У 1996 годзе Вольга Зайцава атрымлівае чырвоны дыплом аб сярэдняй адукацыі па спецыяльнасці «настаўнік фізічнай культуры» і паступае ў Расійскую дзяржаўную акадэмію фізічнай культуры. Дзякуючы стараннай трэніроўцы яе ўключаюць у склад юніёрскай зборнай краіны, і яна адпраўляецца на юніёрскі чэмпіянат свету ў Кантыялахці, дзе заваёўвае сярэбраную ўзнагароду. А ў наступным годзе на юніёрскім першынстве ў Італіі становіцца чэмпіёнкай у каманднай гонцы. У 1999 годзе Зайцава паспяхова адбіраецца ў зборную каманду краіны, праўда, спачатку ў другі склад. З таго ж года Вольга пачынае сваю працоўную дзейнасць і сумяшчае вучобу і трэніроўкі са службай у органах унутраных спраў Падольскага УУС.

Пасля сыходу з СДЮШАР № 43 трэнера-выкладчыка А. І. Суслава з 2000 года Вольга працягнула займацца біятлонам пад кіраўніцтвам старэйшай сястры — Аксаны Аляксееўны Рочаў (народж. Зайцава), яна пераводзіцца на працу ў Федэральную службу падатковай паліцыі РФ, становіцца спецыялістам I катэгорыі і выступае на спаборніцтвах за ЦС «Дынама». У 2000 годзе Зайцавай прысвойваюць званне майстра спорту міжнароднага класа, і яна дэбютуе ў Кубку Еўропы. У 2001 годзе Вольга выйграла срэбра на чэмпіянаце Еўропы і атрымала заслужанае месца ў асноўным складзе зборнай. А паспяховы дэбют Зайцавай у Кубку свету дазволіў ёй трапіць на Алімпіяду 2002, дзе яна прыняла ўдзел у індывідуальнай гонцы.

У 2003 годзе Вольга становіцца служачай Федэральнай службы Расійскай Федэрацыі па кантролю за абаротам наркотыкаў (тады Дзяржаўны камітэт Расійскай Федэрацыі па кантролю за абаротам наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў) і атрымлівае званне капітана.[2] У сезоне 2003—2004 Вольга стала чацвёртай па выніках сезона ў агульным заліку Кубка свету і паказала лепшы вынік сярод расійскіх спартсменак.

Доўгі час Вольга лічылася «дэкабрысткай» — пік формы ў яе прыходзіўся на снежань, а затым пачынаўся спад.[2] Аднак да сезону 2004—2005 яна змагла пераадолець гэта, выйшаўшы на пік формы як раз да чэмпіянату свету. Зайцава сабрала поўны камплект медалёў — золата, срэбра і бронзу, і па выніках чэмпіянату свету па біятлоне атрымала званне «Заслужаны майстар спорту».

У сезоне 2005—2007 Вольга не змагла стаць лепшай з расійскай зборнай па выніках сезону, але выйграла першы ў кар'еры залаты алімпійскі медаль. Зайцава выступіла на трэцім этапе ў эстафеце і змагла адарвацца ад пераследніц.

Пасля алімпійскага сезону Вольга вырашыла зрабіць перапынак. Яна выйшла замуж і нарадзіла дзіця.[3] У 2007 годзе Зайцава прыняла рашэнне вярнуцца ў біятлон.[4] У гэты перыяд вялікую дапамогу аказала мама Вольгі — Аляксандра Дзмітрыеўна, якая прыглядала за ўнукам Аляксандрам, пакуль Вольга выконвала трэніроўкі.

Перад чэмпіянатам свету 2009 адбыўся допінг-скандал: ва ўжыванні забароненых прэпаратаў былі абвінавачаныя Дзмітрый Ярашэнк , Альбіна Ахатава і лідар зборнай Кацярына Юр'ева. У такіх абставінах было прынята рашэнне паставіць Вольгу на ўсе гонкі[5] і ўвесці ў склад эстафеты. Мала хто верыў у поспех,[5] так як лідары зборнай былі адхіленыя ад спаборніцтваў. Аднак адбылася сенсацыя.[5] У першай жа гонцы Зайцава выйграла бронзавы медаль, а ў наступнай гонцы паўтарыла сваё дасягненне. У эстафеце Вользе даверылі апошні этап. Сама гонка складвалася не лепшым чынам. Расія атрымала 22-і стартавы нумар, прыйшлося стартаваць з трэцяй лініі. Святлана Сляпцова, выступаючы на першым этапе, бліскуча справілася са сваёй задачай, перадаўшы эстафету наступнай удзельніцы. Але Ганна Булыгіна не змагла ўтрымаць перавагу і апусцілася на некалькі пазіцый ніжэй. Вольга Мядзведцава таксама не змагла значна скараціць разрыў. Справіцца з гэтым змагла толькі Вольга Зайцава. Адстраляцца хутка і дакладна на «лежні», яна вывела каманду на першую пазіцыю. Да заключнай стральбы на стадыён адначасова прыйшлі Вольга Зайцава, Каці Вільхельм і Сандрын Баі. Хутка пачаўшы страляць, Зайцава дапусціла промах і скарысталася запаснымі патронамі. Аднак у супернікаў таксама адбылася замінка, якой Вольга ўдала скарысталася. Абедзве яе праследавацельніцы адправіліся на штрафныя кругі, а Зайцава ў гэты час пайшла да фінішу. Гэта была перамога з перавагай у 1 хвіліну 15,1 секунд. А на наступны дзень Вольга выйграла залаты медаль у мас-старце. Такім чынам, у чатырох гонках з шасці яна выйграла медалі, прычым два з іх былі залатыя. Пасля чэмпіянату свету Зайцава атрымала яшчэ некалькі перамог на этапах Кубка свету. У выніку, у агульным заліку генеральнай класіфікацыі яна заняла шостае месца, паказаўшы лепшы вынік сярод расійскіх спартсменак.

У сезоне 2009—2010 Вольга выступала менш паспяхова, аднак выйграла сярэбраны медаль у мас-старце і золата ў эстафеце на Алімпіядзе ў Ванкуверы. Па выніках сезону заняла восьмае месца ў агульным заліку Кубка свету.[6]

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

30 верасня 2006 года Вольга Зайцава выйшла замуж за былога члена зборнай Славакіі па летнім біятлоне Мілана Аўгустына (нар. 1972). Шлюб адбыўся ў славацкім гарадку Даманіжа ў вузкім сямейным коле.[7] 17 сакавіка 2007 года ў іх нарадзіўся сын Аляксандр.[3] У жніўні 2013 года абвясціла аб разводзе са сваім мужам.[8] «Часам жыццё складваецца не так, як мы яе плануем. Гэта было складанае рашэнне, і я спадзяюся на разуменне навакольных — пасля аб'явы аб разводзе не буду абмяркоўваць гэты крок», — прыводзіць словы Зайцавай афіцыйны сайт СБР.

Сёстры: Алена (нар. 1976) і Аксана (нар. 1973), апошняя з'яўляецца яе асабістым трэнерам.[9]

У вольны ад трэніровак і спаборніцтваў час любіць глядзець фільмы, слухаць музыку і праводзіць час з сям'ёй. Любімая кінастужка — «Прывід», любімыя выканаўцы — групы «Enigma» і «Scorpions».

Спартыўныя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў эстафеце (2006, 2010).
  • Срэбра на Зімовых Алімпійскіх гульнях у мас-старце ў Ванкуверы (2010) і эстафеце ў Сочы (2014).
  • Трохразовая чэмпіёнка свету: у эстафеце (2005, 2009) і мас-старце (2009).
  • Таксама ў яе актыве 2 сярэбраных і тры бронзавыя медалі чэмпіянатаў свету.
  • Лепшы вынік у агульным заліку Кубку свету — 4 месца ў 2005 годзе.
  • Выйграла 14 этапаў Кубка свету ў асабістых гонках.[6]

Зноскі

  1. Ольга Зайцева — самая известная российская биатлонистка нашего времени (руск.) . Российская газета.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 Биография Ольги Зайцевой (руск.)  (HTML). Официальный сайт Ольги Зайцевой. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2013. Праверана 12 сакавіка 2013.
  3. 3,0 3,1 Сын чемпионки
  4. Андрей Краснов. Ольга Зайцева вернулась в биатлон на этапе Кубка Европы в Австрии (руск.)  (HTML), Лыжный спорт (7 декабря 2007 года). Праверана 12 сакавіка 2013.
  5. 5,0 5,1 5,2 Алексей Козин. «Золото» дали, «золото» взяли (руск.)  (HTML), Интерфакс (16 февраля 2009 года). Праверана 12 сакавіка 2013.
  6. 6,0 6,1 Ольга Зайцева. Новости биатлона. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2013. Праверана 12 сакавіка 2013.
  7. Зайцева вышла замуж // gazeta.ru
  8. Ольга Зайцева развелась с мужем (руск.) . Евроспорт (4 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013.
  9. Георгий Настенко. Оксана Рочева: «Ольга Зайцева бережёт всех своих зайцев» (руск.)  (HTML). Труд (21 января 2010). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2013. Праверана 12 сакавіка 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]