Вольфганг Штарк
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзіўся |
20 лістапада 1969 (54 гады) |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вольфганг Штарк (ням.: Wolfgang Stark; нар. 20 лістапада 1969, Ландсгут, Баварыя) — нямецкі футбольны арбітр. У вольны ад судзейства час працуе банкаўскім службоўцам. Валодае нямецкай і англійскай мовамі. Арбітр ФІФА, судзіць міжнародныя матчы з 1999 года. Завяршыў кар’еру ў 2017 годзе. У чэрвені 2020 года ўвайшоў у склад экспертна-судзейскай камісіі (ЭСК) Расійскага Футбольнага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з арбітраў розыгрышу фінальнай стадыі чэмпіянату свету 2010 у ПАР. Самым скандальным матчам у кар’еры Штарка быў паўфінальны паядынак чэмпіянату свету сярод маладзёжных каманд 2007 года паміж зборнымі Чылі і Аргенціны, які завяршыўся з лікам 0:3. Арбітр зафіксаваў 53 фолы, паказаў дзевяць жоўтых картак і выдаліў двух чылійцаў. Пасля гульні футбалісты Чылі ўчынілі масавую бойку з паліцыяй, а самому Штарку прыйшлося ратавацца са стадыёна ўцёкамі.