20 лістапада
Jump to navigation
Jump to search
← лістапад → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2021 |
20 лістапада — трыста дваццаць чацвёрты (трыста дваццаць пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі[правіць | правіць зыходнік]
- 284: Праз некалькі дней пасля смерці Нумерыяна, Дыяклетыян быў абвешчаны імператарам.
- 1917: Абвешчана Украінская Народная Рэспубліка.
- 1953: У Турцыі створана сакрэтная служба — Аддзел спецыяльнай вайны (турэцкі аналаг GLADIO).
- 1984: McDonald’s зрабіў 50-мільярдны гамбургер.
- 1985: Кампанія Microsoft упершыню прадставіла аперацыйнае асяроддзе з назвай Windows — Microsoft Windows 1.0.
Нарадзіліся[правіць | правіць зыходнік]
- 1602: Ота фон Герыке, нямецкі вынаходнік.
- 1753: Луі Аляксандр Берцье, маршал Францыі
- 1761: Пій VIII, Папа Рымскі
- 1858: Сельма Лагерлёф, шведская пісьменніца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 16.3.1940)
- 1886: Карл фон Фрыш, аўстрыйскі заолаг
- 1899: Міхась Клімковіч, беларускі пісьменнік, крытык, драматург, аўтар гімна БССР (пам. 5.11.1954)
- 1889: Эдвін Хабл, амерыканскі астраном
- 1901: Міхась Зарэцкі, беларускі пісьменнік (пам. 29.10.1937)
- 1923: Надзін Гордымер, паўднёваафрыканская пісьменніца (пам. 13.7.2014)
- 1925: Мая Плісецкая, савецкая і расійская артыстка балета
- 1942: Джозеф Рабінет Байдэн, амерыканскі палітык
- 1946: Кірыл, Патрыярх Маскоўскі
- 1948: Яўгенія Янішчыц, беларуская паэтэса (пам. 25.11.1988)
- 1954: Святлана Снапкоўская, беларускі гісторык і педагог.
- 1962: Міхаіл Баразна, беларускі мастак, мастацтвазнаўца, рэктар БДАМ
Памерлі[правіць | правіць зыходнік]
- 1316: Іаан I, кароль Францыі
- 1598: Адам Багорыч, славенскі філолаг, дзеяч Рэфармацыі (нар. 1520)
- 1621: Крыштоф Радзівіл Пярун, дзяржаўны дзеяч ВКЛ (нар. 1547)
- 1910: Леў Талстой, рускі пісьменнік (нар. 1828)
- 1925: Стэфан Жэромскі, польскі пісьменнік
- 1975: Франсіска Франка, кіраўнік Іспаніі (нар. 1892)
- 2006: Роберт Олтмен, амерыканскі кінарэжысёр (нар. 1925)
- 2020: Віктар Сцяфанавіч Цітоў, беларускі этнограф
Святкуюць[правіць | правіць зыходнік]
ААН — Дзень індустрыялізацыі Афрыкі
ААН — Сусветны дзень дзіцяці
Аргенціна — Дзень Нацыянальнага суверэнітэту
Мексіка — Дзень Мексіканскай рэвалюцыі