Акусіры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Акусіры)
Акусіры
яп. 奥尻島
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча142,97 км²
Насельніцтва3 343 чал.
Шчыльнасць насельніцтва23,38 чал./км²
Размяшчэнне
42°08′57″ пн. ш. 139°28′02″ у. д.HGЯO
АкваторыяЯпонскае мора
Краіна
Акусіры (Японія)
Акусіры
Акусіры
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акусіры (яп.: 奥尻島) — востраў у Японскім моры каля паўднёва-заходняга ўзбярэжжа Хакайда. Тэрыторыя — 142,97 км². Насельніцтва (2009 г.) — 3343 чал.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Акусіры знаходзіцца ў 18,9 км на захад ад Хакайда. Даўжыня — 23,8 км. Найбольшая шырыня — 9,2 км. Берагавая лінія — каля 84 км. Мае вулканічнае паходжанне. Найвышэйшы пункт — гара Камуі (584 м).

Клімат умераны вільготны. Сярэднегадавая тэмпература паветра складае прыкладна 9,9 °C — 11 °C.

71,4 % ад усіх зямель на востраве займаюць букавыя лясы, прычым яны сустракаюцца не толькі ў горнай, але і ў прыбярэжнай мясцовасці. 22,5 % тэрыторый пакрыта першароднымі палямі. Лясы і палі насяляюць змеі, кажаны, зайцы, фазаны і інш. Буйных драпежных жывёлін няма.

Палеткі, культурныя насаджэнні і чалавечыя паселішчы — меней за 3,6 % тэрыторый. Маюцца шырокія магчымасці для развіцця геатэрмальнай энергетыкі.

У 1993 г. востраў і яго жыхары моцна пацярпелі ад цунамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Акусіры быў населены ў эпоху дзёмон. Да прыходу японцаў яго асноўнае насельніцтва складалі айны. Назва вострава паходзіць з айнскай мовы і значыць «месца з іншага боку». Японцы з’явіліся толькі ў XVIII ст., прычым асноўны этап перасялення адбыўся ў 1767 г. У 1869 г. была ўтворана адміністрацыйная акруга Акусіры.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнай галіной эканомікі здаўна з’яўляецца рыбалоўства. Мясцовыя ўлады імкнуцца развіваць сельскі і экалагічны турызм. На востраве дзейнічаюць аэрапорт і марскі порт, звязаны паромнай пераправай з Хакайда.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]