Бабар
| Бабар | |
|---|---|
| індан. Babar | |
Фота канца XIX - пачатку XX ст. | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 628 км² |
| Найвышэйшы пункт | 833 м |
| Размяшчэнне | |
| 7°52′00″ пд. ш. 129°36′00″ у. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Краіна | |
| Правінцыя | Малуку |
Баба́р (індан.: Babar) — самы вялікі па плошчы востраў архіпелага Бабар у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 628 км².
Мае вулканічнае паходжанне. Рэльеф вызначаны старажытнай кальдэрай, сцены якой утвараюць кольцавы хрыбет. Найвышэйшы пункт — 833 м. У цэнтры вострава Бабар маецца даліна. Клімат трапічны, вельмі вільготны. На схілах гор — дажджавыя лясы.
Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што Бабар мог быць адным з першых астравоў на тэрыторыі Інданезіі, населеных аўстранезійцамі. У XVII ст. ён быў фармальна далучаны да каланіяльных валоданняў Нідэрландаў. Аднак еўрапейскі ўплыў стаў заўважны толькі ў першай палове XX ст., калі большасць астравіцян пад уплывам місіянераў прынялі хрысціянства. У 1955 г. далучаны да Інданезіі.
Асноўныя заняткі насельніцтва — сельская гаспадарка і рыбалоўства. Урад Інданезіі плануе будаўніцтва прадпрыемства па вытворчасці звадкаванага газу.
