Востраў Бразіль

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Бразіль на карце Ірландыі 1572 г.

Бразіль (ірл. Hy Breasail, лац. Abresil, Brasil, Brasijl) — міфічны востраў, які маляваўся картографамі мінулага звычана ў Атлантычным акіяне к захаду ад Ірландыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што міф аб існаванні цудоўнага вострава Бразіль быў запазычаны з ірландскай міфалогіі. У сярэднявечную картаграфію ён трапіў з-за блытаніны ў перакладзе арабскіх геаграфічных сачыненняў. Упершыню з'явіўся на карце 1325 г., намаляванай балеарцам італьянскага паходжання Анжэліна Дульсерта (памёр 1330 г.), на шыраце Паўднёвай Ірландыі. У XVII ст. з'явіліся апісанні вострава тымі, хто быццам бы яго бачыў ці нават наведваў. У XIX ст., калі Паўночная Атлантыка ўжо была дастаткова даследавана, на некаторых картах працягвалі пазначаць Бразіль як скалу ў моры. Канчаткова назва знікла з карт толькі ў канцы XIX ст.

Тлумачэнне[правіць | правіць зыходнік]

У дакладзе 1870 г. Геалагічнага таварыства Ірландыі Бразіль атаясамляўся з банкай Парк'юпайн (Porcupine) у 200 км на паўднёвым захадзе ад Ірландыі. Гісторыкі і географы ХХ ст. лічылі, што картографы і мараплаўцы першапачаткова блыталі Бразіль з адным з Аранскіх або іншых атлантычных астравоў, ці, магчыма, яны чулі байкі ад тых, хто бачыў здалёк абрысы неадкрытага Новага Свету, і г. д. Працяглае існаванне Бразіля на картах тлумачыцца тым, што даследчыкі часцяком наўмысна ці выпадкова пазначалі неправільныя каардынаты новых тэрыторый, і заставалася імавернасць існавання ў акіяне сапраўднага вострава.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

DeCamp L. S. Lost Continents: The Atlantis Theme in History, Science, and Literature. - Dover Publications, 1970

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]