Вісінгсё

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Востраў Вісінгсё)
Перайсці да: рух, знайсці

Вісінгсё (шведск.: Visingsö) — востраў у паўднёвай частцы возера Ветэрн, Швецыя. Размешчаны ў 30 км на поўнач ад Ёнчэпінга і 6 км на захад ад Грэны. Даўжыня — 14 км, шырыня - 3 км, Агульная плошча — 24 км². Паводле легенды востраў стварыў волат Віст, каб яго жонка магла перайсці возера.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XII—XIII стагоддзях у паўднёвай частцы астравы размяшчаўся замак Нес, які служыў рэзідэнцыяй каралям Швецыі. Тут памерлі каралі Швецыі Карл Сверкерсан, Эрык Кнутсан, Юхан Сверкерсан і Магнус Ладулас. У XVII стагоддзі на востраве, у замку Вісінгсборг, пасялілася дваранская сям’я Брагэ. У той жа час шведскае адміралцейства пачало вырошчваць на востраве дуб для патрэб караблебудавання. У цяперашні час дубовыя гаі часткова зведзены, і вялікую частку вострава займаюць сельскагаспадарчыя ўгоддзі.