Грэнада (востраў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Востраў Грэнада)
Jump to navigation Jump to search
Грэнада
англ. Grenada
Grand Anse Beach Grenada.jpg
Пляж
Характарыстыкі
Плошча280 км²
Насельніцтва90 343 чал.
Шчыльнасць насельніцтва322,65 чал./км²
Размяшчэнне
12°07′43″ пн. ш. 61°41′13″ з. д.HGЯO
АрхіпелагМалыя Антыльскія астравы
АкваторыяКарыбскае мора
Краіна
Грэнада (востраў) (Малыя Антыльскія астравы)
Грэнада
Грэнада
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Грэна́да (англ.: Grenada) — востраў у Карыбскім моры. Уваходзіць у склад дзяржавы Грэнада. Плошча — 280 км². Адміністрацыйна падзяляецца на 6 прыходаў.

Уваходзіць у склад архіпелага Малыя Антыльскія астравы. Мае вулканічнае паходжанне. Цэнтральную частку займае горны хрыбет. Найвышэйшы пункт — гара Святой Кацярыны (840 м). У старажытных кратэрах маецца шэраг азёр. Рэкі кароткія, імклівыя. Узбярэжжа занята невялікімі залівамі, пляжамі, а таксама мангравымі балотамі.

Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя колькасць ападкаў — 1500 мм у год. Сухі сезон цягнецца са студзеня па май. Сярэдняя гадавая тэмпература 24 - 30° C.

У гарах захаваліся трапічныя лясы. Распаўсюджаныя жывёлы — птушкі, яшчаркі, чарапахі і г. д.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • The World Geographical Encyclopedia. / John F. McCoy, Project Editor. - Thompson Gale, 2003. P. 214 - 218