Грэнада (востраў)
Выгляд
Грэнада | |
---|---|
англ. Grenada | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 280 км² |
Насельніцтва | 90 343 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 322,65 чал./км² |
Размяшчэнне | |
12°07′43″ пн. ш. 61°41′13″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Малыя Антыльскія астравы |
Акваторыя | Карыбскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грэна́да (англ.: Grenada) — востраў у Карыбскім моры. Уваходзіць у склад дзяржавы Грэнада. Плошча — 280 км². Адміністрацыйна падзяляецца на 6 прыходаў.
Уваходзіць у склад архіпелага Малыя Антыльскія астравы. Мае вулканічнае паходжанне. Цэнтральную частку займае горны хрыбет. Найвышэйшы пункт — гара Святой Кацярыны (840 м). У старажытных кратэрах маецца шэраг азёр. Рэкі кароткія, імклівыя. Узбярэжжа занята невялікімі залівамі, пляжамі, а таксама мангравымі балотамі.
Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя колькасць ападкаў — 1500 мм у год. Сухі сезон цягнецца са студзеня па май. Сярэдняя гадавая тэмпература 24 — 30° C.
У гарах захаваліся трапічныя лясы. Распаўсюджаныя жывёлы — птушкі, яшчаркі, чарапахі і г. д.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- The World Geographical Encyclopedia. / John F. McCoy, Project Editor. — Thompson Gale, 2003. P. 214—218.