Востраў Кіш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кіш
کيش‎ ‏
Kish-island-Persian-Gulf.jpg
Каардынаты: Каардынаты: 26°32′00″ пн. ш. 53°58′00″ у. д. / 26.533333° пн. ш. 53.966667° у. д. (G) (O) (Я)26°32′00″ пн. ш. 53°58′00″ у. д. / 26.533333° пн. ш. 53.966667° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Персідскі заліў
Краіна Flag of Iran.svg Іран
Кіш (Іран)
Кіш
Кіш
Плошча 91,5 км²
Насельніцтва 26 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 284,153 чал./км²
Пляж на Кішы
Commons-logo.svgКіш на Вікісховішчы 

Кіш (перс.: کيش‎) — востраў у Персідскім заліве. Уваходзіць у склад Ірана. Плошча - 91,5 км². Насельніцтва (2010 г.) - 26 тыс. чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Кіш знаходзіцца на поўначы Персідскага заліва ў 16,36 км ад паўднёвага ўзбярэжжа Ірана, у 1036,6 км ад Тэгерана і 3733,44 км ад Мінска. Мае мацерыковае паходжанне. Складзены асадкавымі пародамі, пераважна вапнякамі. Паверхня раўнінная. Найвышэйшы пункт - 45 м.

Клімат субтрапічны засушлівы. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў - каля 145 мм, аднак улетку вільготнасць паветра дасягае 60%. Сярэднегадавая тэмпература 26,6° C.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кіш здаўна быў вядомы здабычай высакаякаснага жэмчугу. У сярэднявеччы яго насельніцтва дасягала 40 тыс. чал. Але ў XIV ст. адбыўся заняпад мясцовай эканомікі.

Кіш стаў вядомы ў 1960-ыя гг., калі апошні іранскі шах пабудаваў на ім прыватны курорт з казіно. Пасля Ісламскай рэвалюцыі ён апынуўся закінутым і зноў адроджаны толькі ў 1990-ыя гг. Эканамічнаму развіццю спрыяе тое, што Кіш уяўляе сабою свабодную эканамічную зону. У 2009 г. аб'ём знешняга гандлю дасягнуў 9,2 млрд долараў ЗША.

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Турызм - найважнейшая галіна эканомікі Кіша. Востраў прыцягвае наведвальнікаў пясчанымі пляжамі, багатай прыродай навакольнага каралавага рыфа, яхтынгам. Для абслугоўвання турыстаў пабудаваны сучасныя гасцініцы і дэльфінарый. На Кішы дзейнічаюць аэрапорт і паромная сувязь.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]