Марыя-Мадрэ
Марыя-Мадрэ | |
---|---|
ісп. María Madre | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 145,28 км² |
Насельніцтва | 1 116 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 7,68 чал./км² |
Размяшчэнне | |
21°36′57″ пн. ш. 106°34′42″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Астравы Марыі |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Марыя-Мадрэ (ісп.: María Madre) — найбуйнейшы востраў архіпелага Марыі. Адміністрацыйна належыць да мексіканскага штата Наярыт. Плошча - 145,28 км². Насельніцтва (2005 г.) - 1 116 чал.
Востраў знаходзіцца ў 99,43 км ад мацерыковай часткі Мексікі, у 808 км на паўночны захад ад Мехіка, сталіцы Мексікі. Даўжыня з паўночнага захада на паўднёвы ўсход — 20,43 км. Найбольшая шырыня — 11,2 км. Паўночны захад вострава ўяўляе камяністую засушлівую даліну, пакрытую хмызнякамі і травамі. Астатняя частка вострава Марыя-Мадрэ — узгорыстае плато са стромкімі абрывамі. Найвышэйшы пункт — мыс Ракалоса (616 м).
Флора і фаўна прадстаўлена мноствам рэдкіх відаў раслін і жывёл. З 2010 г. уваходзіць у склад біясфернага запаведніка архіпелага Марыі.
Адкрыты ў 1532 г. іспанскімі канкістадорамі. Атрымаў назву ў гонар Святой Марыі. У 1905 г. выкуплены федэральным урадам Мексікі. Тут была пабудавана турма, якая дзейнічае і ў нашы дні.