Маўі (востраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Маўі)
Маўі
англ.: Maui
Характарыстыкі
Плошча1 883 км²
Найвышэйшы пункт3 055 м
Насельніцтва144 444 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва76,71 чал./км²
Размяшчэнне
20°48′ пн. ш. 156°18′ з. д.HGЯO
Краіна
ШтатГаваі
Маўі (востраў) (ЗША)
Маўі
Маўі
Маўі (востраў) (Гаваі)
Маўі
Маўі
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Востраў Маўі са спадарожніка
Востраў Маўі са спадарожніка

Маўі (гав.: Maui) — другі паводле велічыні ў Гавайскім архіпелагу, з плошчай 1883 км². Адміністрацыйная акруга Маўі таксама ўключае астравы Малакаі, Ланаі і незаселены Кахоолавэ. Маўі — трэці па колькасці насельніцтва востраў штата Гаваі, налічваючы 144444 жыхароў (паводле перапісу ў 2010 годзе). Найбуйнейшы горад і камерцыйны цэнтр — горад Кахулуі з насельніцтвам 26337 асоб. Адміністрацыйны цэнтр — суседні горад Вайлуку, дзе размешчаны акруговы ўрад Маўі. Іншыя буйныя гарады: Кіхэі, Лахáйна, Макавáо, Паíя, Кýла, Хáйку і Хáна.

Маўі атрымаў назву ад легендарнага гавайскага паўбога Маўі, што паводле паданняў спрычыніўся да стварэння Гавайскіх астравоў. Першапачаткова востраў называўся 'Іхікапалаўмаэва. Традыцыйная мянушка — «Далінны востраў» (The Valley Isle).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маўі вядомы разнастайнасцю ландшафтаў — ад трапічных джунгляў да вулканічных пустыняў — што склаліся дзякуючы ўнікальнаму спалучэнню геалогіі, тапалогіі і клімату. Найбуйнейшы вулкан — спячы Халеакала (па-гавайску: дом сонца), вышынёй больш за 3 тысячы метраў. На ўсходнім, наветраным схіле вулкана — пладародная даліна Хана, што на працягу года атрымлівае вялікую колькасць ападкаў. Наагул, Маўі налічвае каля шасці тэрытарыяльных кліматычных зон.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Палінезійцы з Маркізскіх астравоў і Таіці былі першымі пасяленцамі на Маўі. Таіцянцы ўвялі строгую сістэму табу (kapu), якая ўплывала на ўсе аспекты жыцця астравіцян. На працягу доўгага часу востраў захоўваў адносную незалежнасць, пакуль кароль Камехамеха I з вострава Гаваі не захапіў яго пад канец 18-га стагоддзя.

26 лістапада 1778 года капітан Джэймс Кук стаў першым еўрапейцам, які пабачыў востраў. Кук ніколі не быў на Маўі, бо не знайшоў прыдатнага месца высадкі, і ў 1786 годзе французскі капітан Жан-Франсуа дэ Лаперуз стаў першым прадстаўніком заходняй цывілізацыі, хто наведаў востраў. За ім прыбылі сотні гандляроў, кітабояў, лесарубаў і місіянераў.

Падчас росквіту кітабойнага бізнесу ў 1843—1860 гадах, калі дынамічны рост насельніцтва ЗША патрабаваў усё больш кітовага тлушчу для асвятлення вуліц, Лахайна дасягнула піку развіцця. На працягу адзінага сезона порт наведвалі да 400 караблёў. Развіццё нафтавага бізнесу ў другой палове 19-га стагоддзя прывяло да заняпаду кітабойнага промыслу, падзення статусу Лахайны і Маўі, і пераносу цэнтра эканамічнай і палітычнай дзейнасці на востраў Ааху.

Кратэр спячага вулкану Халеакала
Кратэр спячага вулкану Халеакала

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Дзве найважнейшыя галіны эканомікі Маўі — сельская гаспадарка і турызм. Найбольш пашыраныя культуры: цукровы трыснёг, ананасы, бананы, авакада, папайя, кава і макадамія. З іх цукровы трыснёг займае больш за 150 кв.км. Вельмі пашырана таксама жывёлагадоўля.

Востраў мае дзве малочныя фермы (Haleakala Dairy i Surfing Goat Farm), адзіны на Гаваях вінаробны завод на ранча Улупалакуа, што спецыялізуецца ў прыватнасці на ананасавым віне, два водачныя заводы, а таксама мноства прыватных фермаў. Усе гэтыя прадпрыемствы надзвычай папулярныя сярод наведвальнікаў Маўі.

Пляж з чырвонага пяску — адна са схаваных адметнасцяў Маўі
Пляж з чырвонага вулканічнага пяску — адна са схаваных адметнасцяў Маўі

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Штогод Маўі наведвае больш за два мільёны турыстаў, большасць з іх прыязджае са ЗША. Сярод самых вядомых турыстычных месцаў — вулкан Халеакала, маляўнічая дарога ў Хану, былая сталіца Гавайскага каралеўства Лахайна, урадлівая горная даліна Іяо, а таксама курорты Каанапалі і Кіхэi. Пляжы Маўі заслужылі славу сваімі рознакаляровымі пяскамі і біялагічнай разнастайнасцю. Агульнавядомы сярод нырцоў кратэр Малакіні, размешчаны ля паўднёва-заходняга берага. У сярэдзіне кратэру сустракаюцца дзесяткі відаў рыбаў, значная частка якіх эндэмічная для Гаваяў.

Маўі мае мноства палёў для гульні ў гольф, а ўзімку з’яўляецца месцам збору сёрфінгістаў з усяго свету.