Восіп Апанасавіч Пятроў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Восіп Апанасавіч Пятроў
Партрэт
Род дзейнасці оперны спявак, спявак
Дата нараджэння 15 лістапада 1806(1806-11-15)[1] ці 1807
Месца нараджэння
Дата смерці 12 сакавіка 1878(1878-03-12)
Месца смерці
Месца пахавання
Жонка Ганна Якаўлеўна Пятрова
Аўтограф PGRS 2 070 Petrov - sign.jpg
Commons-logo.svg Восіп Апанасавіч Пятроў на Вікісховішчы

Восіп Апанасавіч Пятроў (3(15).11.1807, Елісаветград — 27.2 (11.3).1878, Санкт-Пецярбург) — рускі спявак (бас), адзін з заснавальнікаў рускай вакальнай школы.

У юнацтве спяваў у царкоўным хоры. Затым працаваў у многіх правінцыйных трупах (у прыватнасці, у Палтаве сумесна з М. С. Шчэпкіным, што зрабіла на Пятрова вялікі творчы ўплыў). У 1830 годзе дэбютаваў у партыі Зарастра («Чароўная флейта» Моцарта) у Пецярбургскім оперным тэатры (з 1860 Марыінскі тэатр), на сцэне якога спяваў да 1878 года.

Рознабаковыя вакальна-сцэнічныя дадзеныя (валодаў голасам шырокага дыяпазону — ад густога басу да рухомага барытона) дазваляла спеваку выконваць такія розныя партыі, як Бертрам («Роберт-Д’ябал» Меербера), Фігаро («Севільскі цырульнік» Расіні), Каспар («Вольны стралок» Вебера) і інш. Новым этапам у творчай дзейнасці Пятрова з’явілася праца над рускім рэпертуарам. Ён быў першым выканаўцам партый Сусаніна і Руслана («Іван Сусанін», 1836, і «Руслан і Людміла», 1842, Глінкі; партыя Руслана стваралася кампазітарам у разліку на голас Пятрова). У іх (а пазней і ў Фарлафе з «Руслана і Людмілы») ярка раскрыліся нацыянальныя рысы таленту артыста. Сумесная праца з Глінкай паглыбіла майстэрства спевака (Глінка напісаў для Пятрова вакальныя практыкаванні). Пятроў таксама ўпершыню выканаў партыі Мельніка, Лепарэла («Русалка», 1856, «Каменны госць», 1872, Даргамыжскага), Івана Грознага («Пскавіцянка» Рымскага-Корсакава, 1873), Варлаама («Барыс Гадуноў» Мусаргскага, 1874).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1 (руск.)